Вы тут

Конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў пошты прайшоў у Брэсце


Наша пошта, як вядома, вызначаецца мабільнасцю. Каб газеты, пісьмы, пасылкі, розныя тавары своечасова атрымаў адрасат, вадзіцелі працуюць кругласутачна. Вызначыць найлепшых у прафесіі сабраліся паштовыя кіроўцы ў канцы мінулага тыдня ў Брэсце.


Першы этап конкурсу быў тэарэтычны і крыху нагадваў экзамен у ДАІ. Другі этап прадугледжваў праверку машыны на спраўнасць. Трэба было знайсці некалькі няспраўнасцяў, з якімі нельга пачынаць рух. Апошні этап уяўляў сабой кіраванне машынай па аўтадроме, дзе фіксаваўся час.

І вось падведзены вынікі спаборніцтва, названы імёны пераможцаў. У агульнакамандным заліку першае месца заняла аўтатранспартная вытворчасць РУП «Белпошта», на другой прыступцы — каманда Гомельскага філіяла РУП «Белпошта», і трэцяе месца — у Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта».

Першае месца сярод вадзіцеляў у класе «Пежо партнёр» заняў Сяргей Мінчукоў з Віцебскага філіяла РУП «Белпошта». Пераможцам у класе «ГАЗ 2705» стаў Аляксандр Шпілеўскі, прадстаўнік аўтатранспартнай вытворчасці галаўнога падраздзялення.

На другім месцы — Аляксандр Лянкевіч (галаўное падраздзяленне РУП «Белпошта») і Аляксандр Гірман (Магілёўскі філіял РУП «Белпошта). Трэцяе месца заваявалі Сяргей Шубёнак (Гомельскі філіял РУП «Белпошта») і Сяргей Жытковіч (Брэсцкі філіял РУП «Белпошта»).

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта»

Выбар рэдакцыі

Навука

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

На што здольныя тэхналогіі трэцяга тысячагоддзя?

Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.

Без рубрики

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Як прайшоў фінал конкурсу «Сям’я года»

Самыя таленавітыя, дружныя, крэатыўныя!

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.