У Беларусі завяршылася сяўба азімага рапсу, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У краіне на 26 жніўня сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7,78 млн т, з іх 6,691 млн т збожжавых і зернебабовых культур (97,8 працэнта плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 32,4 ц/га), 1,089 млн т рапсу (94,9 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць — 28,7 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу сабралі: Мінская вобласць — 2,1153 млн.т, Гродзенская — 1,7551 млн.т, Брэсцкая — 1,5634 млн.т, Магілёўская — 917,6 тыс.т, Гомельская — 734,5 тыс.т. т, Віцебская — 694,6 тыс.т.
У Беларусі пачалі ўборку кукурузы на сілас і зялёны корм (5,6 працэнта).
Сабрана: бульбы — 15,2 тыс. т (3,2 працэнта), агародніны — 15,1 тыс. т (26,3 працэнта).
Нараўне з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 4,185 млн.т кармавых адзінак (42,6 працэнта да плана).
Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.