Вы тут

11 чалавек загінулі пасля праліўных дажджоў у правінцыі Ляанін


 

11 чалавек загінулі, яшчэ 14 прапалі без вестак у выніку праліўных дажджоў, якія абрынуліся на горад Хулудаа (правінцыя Ляанін, Паўночна-Усходні Кітай). Пра гэта паведамілі гарадскія ўлады, перадае «Сіньхуа».


Чарговы лівень выклікаў надзвычай сур'ёзныя разбурэнні ў Хулудаа, асабліва ў гарадскіх паветах Цзяньчан і Суйчжун. Моцна пацярпелі дарогі, лініі электраперадач, сеткі сувязі, дамы і пасевы.

Цяпер у пацярпелых раёнах паступова аднаўляюцца дарогі і сеткі сувязі. Пошукі зніклых працягваюцца.

Паводле папярэдніх статыстычных дадзеных, у Хулудаа стыхіяй былі закрануты звыш 188,7 тысячы чалавек, нанесены ўрон ацэньваецца ў 10,3 мільярдаў юаняў (каля 1,44 млрд долараў). Акрамя таго, у той ці іншай ступені быў парушаны рух па 9 нацыянальных і правінцыйных шашы і 210 сельскіх дарогах, а таксама пашкоджана 187 мастоў.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.