Вы тут

Навагрудак і Астравец святкуюць дні горада, а Зэльва прыме традыцыйны «Ганненскі кірмаш»


Фестваль рэканструкцыі

Сёлета Навгрудак адзначае круглую дату — 980-ці гадовы юбілей. Праграма свята разлічана на тры дні — з 23 па 25 жніўня. 
Першы дзень прысвечаны гістарычнаму мінуламу Навагрудчыны. Праграма абяцае быць насычанай і відовішчнай. Пазнавальны аспект адлюструе навукова-практычная канферэнцыя «Навагрудскія чытанні: гісторыя і сучаснасць Навагрудскага края». У ёй прымуць удзел навукоўцы, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскасці. Таксама ў рамках канферэнцыі яго ўдзельнікаў пазнаёмяць з сучасным развіццём рэгіёна. 

У гэты ж дзень на старажытнай Замкавай гары пройдзе відовішчны фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Меч караля». Будуць ўзноўлены падзеі рыцарскіх турніраў і факты з жыцця каралеўскіх асобаў мінулых часоў. Адбудзецца паказ сярэднявяковых танцаў. 
Вечар класічнай музыкі пройдзе з удзелам сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і народных артыстаў Беларусі Анастасіі Масквіной і Уладзіміра Громава. 

Насычаная канцэртная праграма абяцае быць на другі дзень свята. Выступяць беларускія і расійскія артысты. Пройдзе фестываль электроннай музыкі. У заключны дзень свята, 25 жніўня, будзе разгорнуты літаратурна-музычны салон з удзелам Саюза пісьменнікаў Беларусі і выстаўка — прэзентацыя «Ледзі Дасканаласць».


«АтамРух» у Астраўцы

Сёлета горад адзначыць 556-годдзе. Але галоўным пасылам свята стане яго імкненне ў будучыню. Таму дзень горада пройдзе пад гучнай назвай «АтамРух». Жыхары і госці змогуць убачыць, якім будзе Астравецкі край праз стагоддзе. 

А пачнецца свята ў пятніцу, 23 жніўня. У гэты дзень адбудзецца майстар-клас для дзяцей па робататэтніцы. Мерапрыемства ахопіць цэнтральную плошчы Леніна і гарадскі парк. Акрамя майстар -класаў, адбудзецца цікавае і відовішчнае хімічнае шоу, квэст па выратаванні планеты, фотавыстаўка і іншыя цікавыя лакацыі для дзяцей. Пераможцы фестываля робататэхнікі атрымаюць віншаванні і ўзнагароды на галоўнай сцэне ва ўрачыстай абстаноўцы. Затым на сцэне выступіць Лідскі эстрадны аркестр прафесійных і самадзейных артыстаў. У рамках свята горада пройдуць спартыўныя спаборніцтвы. У іх ліку папулярны ў астраўчан конкурс па сілавому экстрыму «Астравецкі асілак-2024».

На працягу святкавання Дня горада будуць працаваць гандлёвыя павільёны, кірмаш рамеснікаў, выстаўка ваеннай тэхнікі.


«Ганненскі кірмаш» у Зэльве

Як і папярэднія святы, брэндавае мерапрыемства Зэльвеншчыны пачнецца ў пятніцу. У гэты дзень на Зэльвенскім вадасховішчы будзе разгорнута забаўляльная праграма. Конкурсы і спаборнніцтва адбудуцца таксама і на вадзе. Гэта дзень для аматараў актыўнага адпачынку. Але не толькі. Прадугледжана інтэрактыўная экскурсія пад назвай «Пра кірмаш наш расказ». Будуць разгорнуты гандлёвыя рады і атракцыёны. 

Тэатралізаванае адкрыццё свята адбудзецца ў суботу, 24 жніўня. Яно пройдзе з элементамі мінулых эпохаў, калі кірамш быў вядомы далёка за межамі паселішча. Наведвальнікі даведаюцца аб слаўным мінулым кірмаша, традыцыі якога зараз аднаўляюцца ў новым сучасным выглядзе. 

Упершыню падчас свята адбудзецца конкурс на лепшага гандляра-аматара. Цікавай імпрэзай стане «Кірмаш рамёстваў», дзе раённыя дамы рамёстваў і сяльгасарганізацыі прадставяць свае набыткі, правядуць майстар-класы народных майстроў. 
Будзе працаваць і конная пляцоўка. Бо менавіта гэтыя жывёлы і прынеслі некалі славу беларускаму мястэчку. Удзельнікі свята і госці змогуць убачыць шоу з удзелам коннага клуба, барачную язду, паказальныя выступленні, прыняць удзел у майстар класах па верхавой яздзе і нават самі пакатацца на конях. 

Усе святы завершацца яркім фейерверкам. 

Маргарыта Ушкевіч

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.