Вы тут

У рэгіёне дэльты Янцзы адзначаны рэкордны аб’ём знешняга гандлю


За сем месяцаў знешнегандлёвы абарот у рэгіёне дэльты ракі Янцзы на ўсходзе Кітая вырас на 5,8 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў 9,1 трлн. юаняў (каля 1,28 трлн. долараў), дасягнуўшы рэкорднага ўзроўню. Аб гэтым паведамілі ў Шанхайскай мытні, перадае «Сіньхуа».


Паводле даных мытні, са студзеня па ліпень на гэты рэгіён прыпадала 36,7 працэнта ад агульнага аб’ёму знешняга гандлю Кітая. За адпаведны перыяд вартасны аб’ём экспарту аўтамабіляў з рэгіёну дэльты ракі Янцзы дасягнуў 180,6 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 2,7 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў 39 працэнтаў ад агульнага аб’ёму экспарту аўтамабіляў краіны.

За сем месяцаў кошт экспарту суднаў з гэтага рэгіёну дасягнуў 111,4 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 79 працэнтаў у гадавым вылічэнні і склаўшы 64,1 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту краіны. Аб’ём экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі з рэгіёну дэльты ракі Янцзы за гэты перыяд дасягнуў 1,2 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 4,4 працэнта ў гадавым вылічэнні, і склаў 34,8 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі краіны.

Аб’ём знешняга гандлю рэгіёну дэльты ракі Янцзы з краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы «Пояс і шлях» перавысіў 4 трлн. юаняў, што на 7,7 працэнта больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Аб’ём гандлю гэтага рэгіёну з іншымі дзяржавамі-членамі Рэгіянальнага ўсёабдымнага эканамічнага партнёрства (RCEP) павялічыўся на 4,9 працэнта ў гадавым вылічэнні і склаў 2,77 трлн. юаняў. Між тым, аб’ём гандлю рэгіёну дэльты ракі Янцзы з іншымі краінамі БРІКС склаў 1,21 трлн. юаняў, што на 8,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

За той жа перыяд аб’ём знешняга гандлю недзяржаўных прадпрыемстваў, размешчаных у рэгіёне дэльты ракі Янцзы, дасягнуў 4,89 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 9 працэнтаў у гадавым вылічэнні і склаўшы 53,7 працэнта ад агульнага аб’ёму знешняга гандлю. Недзяржаўныя прадпрыемствы сталі важнай сілай у развіцці знешняга гандлю ў гэтым рэгіёне.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.