«Вечно будем Бога славить // За такой день торжества! // Разрешите Вас поздравить // С Днём Христова Рождества!» Менавіта такія словы заўсёды гучалі на свята Раства Хрыстова ў нашай Нядзельнай школе пры Свята-Георгіеўскім храме ў Бабруйску. Наша царква — адна з самых вядомых не толькі ў горадзе, але і ва ўсёй краіне. Яна мае доўгую і непаўторную гісторыю, пра якую я з задавальненнем хацела б расказаць.
Гісторыя царквы бярэ пачатак з канца ХІХ стагоддзя, калі з’явілася неабходнасць у пабудове другога саборнага храма пры Бабруйскай крэпасці, бо дзейны ў той час сабор не мог змясціць у сабе ўсіх наведвальнікаў падчас царкоўных свят. Тады распрацавалі праект па будаўніцтве храма з адным вялікім і чатырма малымі купаламі на цэнтральным барабане і званіцай над прытворам. Аднак работы не маглі пачацца, паколькі патрабавалася пашырэнне месца каля крэпасці. І калі эспланада (шырокая адкрытая прастора перад сценамі крэпасці) была забудавана, то вызначылі месца размяшчэння будучай царквы, а менавіта ў непасрэднай блізкасці ад галоўнага ўвахода ў крэпасць.
Будаўніцтва Свята-Георгіеўскага храма было завершана ў 1905–1907 гадах. Важна адзначыць, пры аздабленні сцены яго пафарбавалі ў белы колер, які абазначае чысціню і бязгрэшнасць. Хутчэй за ўсё, менавіта з-за гэтага царкву часам называюць «Белай». Як паведамлялі «Мінскія епархіяльныя ведамасці», Свята-Георгіеўскі храм быў асвечаны епіскапам Мінскім і Тураўскім Міхаілам (Цёмнарусавым) у 1907 годзе. А ў 1916 годзе, згодна з рознымі крыніцамі, храм наведаў імператар Мікалай ІІ.
У гады савецкай улады (у канцы 1920-х гадоў) царкву зачынілі, а затым і зусім разбурылі: былі скінуты купалы і знішчана званіца. Пасля такіх сумных падзей храм прыняў выгляд звычайнага будынка, які, як і многія ў той час, перабудоўваліся пад гаспадарчыя патрэбы. Такім чынам, у былой царкве размясцілі майстэрню па вырабе збруі. Крыху пазней будынак стаў выкарыстоўвацца ў якасці склада. А падчас Вялікай Айчыннай вайны немцы адкрылі ў храме аўтарамонтную майстэрню. У пасляваенныя гады будынак спачатку пуставаў, а пасля стаў служыць сталовай, якая размяшчалася на першым паверсе, і бібліятэкай, якую адкрылі на другім.
Толькі ў 1990 годзе будынак храма вярнулі вернікам. З блаславення настаяцеля храма, протаіерэя Генадзя Вейгі, план рэстаўрацыі склалі такім чынам, каб адноўлены храмавы будынак паўтараў разбураны нават у дробных дэталях. Сам айцец Генадзь згадвае: «Будынак царквы, які да гэтага часу ўжо ўяўляў сабой просты будынак без купалаў, без крыжоў, быў аддадзены суполцы, якая атрымала статус юрыдычнай асобы. Але з’явілася пытанне: як жа ўсё гэта аднаўляць, бо патрэбен нейкі праект, эскізы? І тады сталі шукаць фатаграфіі старога храма ў тым выглядзе, у якім ён быў пабудаваны першапачаткова. Знайшлі толькі два фотаздымкі, якія, як мне расказвалі, жыхар Санкт-Пецярбурга, звязаны з Бабруйскам, прынёс у музей. Адна фатаграфія — гэта момант будаўніцтва, асвячэння храма, калі яго непасрэдна ўвялі ў эксплуатацыю, а другая — калі ён ужо ў дваццатых гадах быў без купала і званіцы і пачыналася яго разбурэнне. Дзякуючы гэтым фатаграфіям, дзе адлюстраваны быў цалкам знешні выгляд храма, пачалася работа па стварэнні праекта яго аднаўлення. Фотаздымкаў унутранага ўбрання храма мы дагэтуль так і не знайшлі.
Варта адзначыць, што цяпер у нядзельнай школе пры Свята-Георгіеўскім храме вывучаюцца такія дысцыпліны, як „Катэхізіс“, „Літургіка“, „Гісторыя Рускай праваслаўнай царквы“, „Асновы маральнасці“, „Жыцці святых“, „Дзеянні апосталаў“, „Стары і Новы Запаветы“, „Царкоўнае мастацтва“, „Асновы праваслаўя“. Пасля пяцігадовага навучання прадугледжваюцца іспыты, якія рыхтуюцца выкладчыкамі праваслаўнай школы ў адпаведнасці з праграмай.
Кампанія „Белрэстаўрацыя“ ў 1991 годзе стварыла праект па рэстаўрацыі знешняга выгляду храма. І вось непасрэдна з гэтага ж года пачаліся работы і працягваліся тры з паловай года. І ў 1995-м мы ўжо мелі сучасны выгляд нашага храма. Поўнасцю аднавілі званіцу, бо яе фактычна не было, купал з крыжам і ўсходнюю частку над алтаром: там было пяць купалаў з крыжамі (чатыры па баках і адзін цэнтральны). І знешні, і ўнутраны выгляды былі поўнасцю адноўлены па фатаграфіі. Я думаю, што атрымалася вельмі блізка і вельмі падобна».
«Я скажу так: вядома, людзі чакалі, таму што да таго часу, калі насельніцтва горада складала больш за 200 тысяч чалавек, быў адзіны нават не храм, а малітоўны дом, у якім служылі тады, калі ўсе храмы Бабруйска былі зачыненыя. Гэты домік у васьмідзясятыя гады звонку абклалі цэглай, і атрымаўся такі маленькі храм — малітоўны дом, бо ў той час будаваць будынак храма было вельмі складана. Таму існавала вялікая праблема: як у святы змясціць усіх людзей. Можна сказаць, што наш храм стаў першым, які адчыняўся падчас „перабудовы“. Ужо 4 студзеня 1991 года мы здзейснілі ў ім першую літургію. А 16 лютага ў наш храм прыехаў уладыка Максім, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, і асвяціў прастол у гонар Святога Велікамучаніка Георгія Пераможцы. З тых часоў у храме рэгулярна праводзяцца богаслужэнні», — успамінае настаяцель бабруйскага Свята-Георгіеўскага храма.
Яшчэ з пачатку 1990-х гадоў пры Свята-Георгіеўскім храме пачала дзейнічаць нядзельная школа. «Уладыка прызначыў мяне сюды 31 жніўня 1991 года, каб паскорыць рэстаўрацыйныя работы. Калі я прыбыў у храм, нядзельнай школы не было, заняткі ніхто не праводзіў. І вось я літаральна з верасня месяца пачаў займацца работамі. Мы знялі тынкоўку ў храме, поўнасцю яго перафарбоўвалі, бо яго трэба было адрэстаўрыраваць як звонку, так і ўнутры. А ўжо з лютага 1991 года пачаліся заняткі нядзельнай школы. Спачатку яны праводзіліся ў храме, а потым у асобным пакоі, дзе хрысцілі дзяцей. Адна школа падарыла нам парты, якія мы паставілі ў гэта памяшканне. Займаліся па суботах і нядзелях, таму што дзеці былі зацікаўлены ў занятках», — распавядае бацюшка.
«Калі поўнасцю скончылі рэстаўрацыю храма, паклапаціліся пра тое, каб пабудаваць будынак Духоўна-асветніцкага цэнтра, дзе магла б размясціцца нядзельная школа. І вось у 1995 годзе мы скончылі асноўныя рэстаўрацыйныя работы, а ў 1996 годзе пачалі будаваць памяшканне для нядзельнай школы. У 1998 годзе яно з’явілася. З таго часу школа перамясцілася туды. У 2007 годзе быў адкрыты яшчэ адзін будынак — Дом праваслаўнай культуры, які знаходзіцца літаральна за 100 метраў ад нашага храма. Там таксама размяшчаюцца класы для нядзельнай школы і актавая зала для правядзення розных мерапрыемстваў. Так што памяшканняў цяпер дастаткова: два будынкі, дзве тэрыторыі, дзе і сёння праводзім заняткі».
Варта адзначыць, што цяпер у нядзельнай школе пры Свята-Георгіеўскім храме вывучаюцца такія дысцыпліны, як «Катэхізіс», «Літургіка», «Гісторыя Рускай праваслаўнай царквы», «Асновы маральнасці», «Жыцці святых», «Дзеянні апосталаў», «Стары і Новы Запаветы», «Царкоўнае мастацтва», «Асновы праваслаўя». Пасля пяцігадовага навучання прадугледжваюцца іспыты, якія рыхтуюцца выкладчыкамі праваслаўнай школы ў адпаведнасці з праграмай.
Па словах настаяцеля храма, «царкоўная бібліятэка была адкрыта восенню 1991 года. Першапачаткова яна знаходзілася ў самым храме, а пасля, калі пабудавалі Духоўна-асветніцкі цэнтр, пачала стабільна працаваць там і была дастаткова запатрабаваная. З гадамі ўсё стала мяняцца, і на сёння царкоўная бібліятэка налічвае 7000 кніг толькі духоўнай літаратуры. Таксама там ёсць шмат часопісаў духоўнага зместу, але наведвальнікаў з кожным годам становіцца ўсё менш. Цяпер бібліятэка працуе тры дні на тыдзень па спецыяльным графіку. Але людзі прыходзяць сюды і бяруць кнігі, бо праз іх яны прыходзяць да веры, спазнаюць рэлігію. Аднак, безумоўна, можна шмат чаго знайсці ў інтэрнэце праз розныя крыніцы інфармацыі».
Яшчэ на тэрыторыі Свята-Георгіеўскага храма размяшчаюцца царкоўная крама, дзе наведвальнікі могуць купіць царкоўныя свечкі, іконы, Біблію, малітвасловы, напісаць запіскі аб здароўі і спачыне, і творчая майстэрня, дзе ўсе ахвотныя могуць навучыцца рукадзеллю ў сапраўдных майстроў сваёй справы.
Важна сказаць, што пры царкве праводзяцца розныя мерапрыемствы, гутаркі, арганізоўваюцца паломніцкія паездкі. Пра гэта падрабязней распавёў айцец Генадзь: "Мы прапаноўваем людзям паломніцкія паездкі, але зноў жа з гадамі для многіх гэта страчвае цікавасць. Раней мы шмат дзе бывалі: у розных гарадах Расіі і Беларусі. Вядома, і цяпер арганізоўваем паездкі, але ўжо значна радзей. Калі казаць пра іншыя мерапрыемствы, то ладзяцца святы гарадскога маштабу, прысвечаныя Раству і Уваскрэсенню Хрыстову. У папярэднія гады мы практычна заўсёды праводзілі мерапрыемствы ў тэатры і на тэрыторыі нашага храма, прысвечаныя розным датам: напрыклад, 1000-годдзю з дня смерці князя Уладзіміра, 700-годдзю з дня нараджэння прападобнага Сергія Раданежскага, святу гадавіны Хрышчэння Русі. Калі нам прывезлі мошчы прападобнага Сергія Раданежскага і святога велікамучаніка Георгія Пераможцы, ладзілі канцэрт на тэрыторыі храма. Таксама штогод у актавай зале Дома праваслаўнай культуры мы арганізоўваем літаратурныя, музычныя вечары і вечары па багаслоўскіх пытаннях. Знаёмім людзей са святымі дзеячамі. І гэта асабліва актуальная тэма, бо сёлета мы адзначаем 40-годдзе з устанаўлення свята Сабора беларускіх святых.
Гісторыя царквы бярэ пачатак з канца ХІХ стагоддзя, калі з’явілася неабходнасць у пабудове другога саборнага храма пры Бабруйскай крэпасці, бо дзейны ў той час сабор не мог змясціць у сабе ўсіх наведвальнікаў падчас царкоўных свят. Тады распрацавалі праект па будаўніцтве храма з адным вялікім і чатырма малымі купаламі на цэнтральным барабане і званіцай над прытворам.
За апошнія некалькі гадоў мы зрабілі дзве выставы, прысвечаныя прападобнаму Сергію і святому велікамучаніку Георгію Пераможцу, з якімі аб’ездзілі ўсе школы Бабруйска. Таксама ў нас доўгі час праходзяць сустрэчы з прадстаўнікамі розных сфер дзейнасці: педагогамі па фізіцы, хіміі, замежных мовах. Тут мы расказваем аб праваслаўі, царкве, сваёй працы. Раз на год праводзім і Маладзёжны форум з удзелам студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі. Ёсць і педканферэнцыя, куды запрашаем як нашых настаўнікаў, так і педагогаў з іншых гарадоў, якія блізкія да царквы, каб яны маглі расказаць пра сябе і падзяліцца сваім вопытам. А яшчэ праводзім на тэрыторыі Дома праваслаўнай культуры святочныя гарадкі, гулянні, стараемся арганізоўваць мерапрыемствы так, каб і дарослым, і дзецям было цікава".
Праз гады карпатлівай працы над стварэннем, а пасля і над аднаўленнем знешняга і ўнутранага выглядаў храма ён стаў сапраўдным сімвалам Бабруйска. У Свята-Георгіеўскай царкве заўсёды збіраецца шмат людзей на праваслаўныя святы, мерапрыемствы. Выява храма стала візіткай, з якой цяпер асацыіруецца наш горад на Бярэзіне.
Лізавета ЛАПІНА
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.