Чэргі транспарту захоўваюцца на ўсіх напрамках руху ў ЕС. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У чарзе на ўезд у Літву і Польшчу прастойваюць 590 легкавушак. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі «Цярэспаль» («Брэст»), яго супрацоўнікі аформілі 30% транспарту ад нормы.
Перад літоўскімі пагранпераходамі «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») фіксуецца па 20 легкавушак, сумежныя службы аформілі 35 працэнтаў і 73 працэнты аўто адпаведна.
Па стане на 10:00 каля 2,1 тыс. грузавікоў чакаюць уезду ў ЕС. Менш за ўсё вялікагрузаў за суткі прайшло праз літоўскі «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), яго кантрольныя службы аформілі 13% фур ад нормы.
Перад пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгораўшчына») на ўезд Латвію фіксуецца 670 грузавікоў. Праз гэты пагранпераход на сумежную тэрыторыю за 24 гадзіны прайшло 56% аўто.
У «Кукурыках» («Казловічы») польскі бок прыняў з Беларусі 50% вялікагрузаў.
Уезду ў Польшчу перад «Церэспалем» («Брэст») чакаюць 76 аўтобусаў.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.