У Беларусі аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш як 7,6 млн. т збожжа. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У краіне на 20 жніўня збожжа з улікам рапсу сабрана 7,629 млн т, з іх 6,555 млн т збожжавых і зернебабовых культур (96 працэнтаў плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 32,6 ц/га), 1,074 млн т рапсу (92,5 працэнта да уборачнай плошчы, ураджайнасць — 29,1 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,059 млн. т, Гродзенская — 1,741 млн. т, Брэсцкая — 1,558 млн. т, Магілёўская — 879 тыс. т, Гомельская — 732 тыс. т, Віцебская — 660 тыс. т.
Паралельна з уборкай ідзе і церабленне лёну. Выцераблена 44,4 тыс. га (99,3 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Ад распрацоўкі лекаў да беспілотных аўтамабіляў.
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.