Вы тут

Будзе цёпла, але з навальніцамі і парывістым ветрам


Да плюс 33 градусаў, кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі на тыдні. Такі прагноз далі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Як адзначылі сіноптыкі, сёлета жнівень часта мяняе надвор’е: то дажджы, то цёплыя і нават спякотныя дні. Гэты тыдзень не выключэнне, і капрызы апошняга летняга месяца не скончацца. Актыўныя атмасферныя франты раз-пораз будуць праяўляць сябе дажджамі рознай інтэнсіўнасці, месцамі яны будуць дасягаць крытэрыяў моцных, суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Разам з тым, дзякуючы трапічнай паветранай масе, у першай палове тыдня ў краіне будзе цёплае, але пры гэтым кантраснае па тэмпературным рэжыме надвор’е.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. У асобных раёнах — узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 14–20 градусаў, днём — плюс 23–29, а па паўднёвым усходзе — 30–33 градусы.

У сераду, 21 жніўня, ноччу месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па захадзе — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, у дзённыя гадзіны пры навальніцах — узмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Уначы і раніцай месцамі — слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 14 да плюс 19 градусаў, па поўначы — ад плюс 11 да плюс 13, днём — ад плюс 23 градусаў па поўначы да плюс 34 па паўднёвым усходзе.

22 жніўня ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы, ноччу і раніцай — моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Начная тэмпература паветра будзе ад плюс 13 да плюс 20 градусаў, днём — ад 19 да 24, па паўднёвым усходзе — да 29 градусаў з плюсам.

У пятніцу пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Тэмпература паветра ноччу дасягне плюс 7–13 градусаў, па паўднёвым усходзе — плюс 16 градусаў, днём — 20–27 градусаў з плюсам.

Згодна з папярэднім прагнозам сіноптыкаў, 23 жніўня франтальныя раздзелы зрушацца за межы краіны, атмасферны ціск пачне расці. Выхадныя будуць пагодлівымі і з камфортнымі тэмпературнымі значэннямі. Так, у суботу надвор’е будзе без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 10–15 градусаў, месцамі — плюс 6–9, а днём — плюс 25–32 градусы.

У нядзелю, 25 жніўня, таксама чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман. Уначы сіноптыкі прагназуюць плюс 11–16 градусаў, днём — плюс 26–33.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.