Вы тут

Крутой: Магілёўская вобласць шмат у чым знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях, але супакойвацца нельга


Па выніках работы ў I паўгоддзі бягучага года Магілёўская вобласць выглядае нядрэнна, а па многіх параметрах знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях у рэспубліцы, але супакойвацца ні ў якім разе нельга. Такую думку журналістам выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой, падводзячы вынікі пасяджэння Магілёўскага аблвыканкама, прысвечанага пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну ў І паўгоддзі бягучага года, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Я сёння гаварыў падчас пасяджэння: у цэлым вобласць па выніках паўгоддзя выглядае нядрэнна, а па многіх параметрах знаходзіцца на лідзіруючых пазіцыях у рэспубліцы. Але супакойвацца ні ў якім разе нельга. Фактычна ў кожнай галіне ёсць тыя ці іншыя праблемныя пытанні. Частка з іх сістэмная, якая паўтараецца з году ў год, частка — лакальная», — адзначыў Дзмітрый Крутой.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, сёння было важна паразмаўляць і з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый вобласці.

«Ва ўмовах санкцыйнага націску на эканоміку было важна ад кіраўнікоў ключавых прадпрыемстваў пачуць, як яны з гэтым спраўляюцца, наколькі пераарыентаваны экспартныя патокі. Знешні гандаль кожнага з іх складае вельмі важную і значную частку ў сегменце продажаў, — падкрэсліў ён. — Яшчэ адзін момант — вядома ж, фінансавыя вынікі: складанасці з плацяжамі, наколькі яны адбіваюцца на абавязацельствах перад бюджэтам, перад грамадзянамі ў частцы іх заработнай платы».

«Сярэдняя тэмпература па бальніцы» ў рэгіёне ўсюды нядрэнная, заявіў Дзмітрый Крутой. Пры гэтым ёсць неабходнасць удзяліць больш пільную і сур’ёзную ўвагу асобным прадпрыемствам. «Сёння ў рамках выканкама, напрыклад, з выступлення кіраўніка Бабруйскага гарвыканкама высветлілася, што некаторыя прадпрыемствы не выконваюць тыя ці іншыя паказчыкі бізнес-плана, якія былі даведзены ў пачатку года. Таму па выніках дзевяці месяцаў мы больш дэталёва і падрабязна паслухаем іх. За імі — шматтысячныя калектывы, і важна не дапусціць ніякіх сацыяльных напружанняў. Тым больш, наколькі я пачуў сёння са справаздачы, іх няма, — сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Ёсць перапрафіляванне вытворчай праграмы, інвестыцыйныя планы, прыходзіць новае абсталяванне пад новы асартымент прадукцыі. Таму, вядома, людзі павінны разумець, што ёсць пэўныя часовыя, звязаныя з новымі інвестыцыйнымі ўкладаннямі, цяжкасці. Але ў будучыні, ужо з 2025 года, пачнецца актыўны выпуск новай прадукцыі на часткі прадпрыемстваў».

Яшчэ адна важная тэма, на якой Дзмітрый Крутой засяродзіў увагу, датычыцца сацыяльных абавязацельстваў. «Усе важныя сацыяльныя праграмы і праекты, звязаныя з добраўпарадкаваннем і капітальным рамонтам нашых сацаб’ектаў, яны, безумоўна, павінны ўвайсці ў графік па выніках дзевяці месяцаў, — адзначыў ён. — Ва ўмовах складанай, фактычна мабілізацыйнай эканомікі Прэзідэнтам былі прыняты рашэнні па пераразмеркаванню часткі дадатковых бюджэтных даходаў менавіта на сацыяльную сферу. Яны распісаны па абласцях і ў кожнай вобласці размеркаваны па раёнах. арганізацыям не хапае магутнасцей і трэба ўзмацніць з іншых раёнаў».

Улічваючы, што ўсе гэтыя аб’екты былі заяўлены людзям на месцах, у тым ліку праз раённыя сродкі масавай інфармацыі, звярнуў увагу кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, важна гэтыя абавязацельствы выканаць і не дапусціць зрыву.

Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца, — падрыхтоўка да новага навучальнага года. «Магілёўская вобласць на 20 працэнтаў павялічыла аб’ёмы фінансавання рамонтаў устаноў адукацыі. Таму важна было зразумець, ці ўсе пашпарты гатоўнасці зможам выдаць. А тое, што мы іх зможам выдаць, у гэтым няма ніякіх сумненняў, — сказаў Дзмітрый Круты. — Нашы дзеці пойдуць у новыя школы, добраўпарадкаваны школы ў поўнай адпаведнасці з нашымі вучэбнымі планамі і нашым навучальным працэсам».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.