14 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

«Сямейнае чытанне» дае казачны ўрок


У выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет унікальная па задуме і афармленню кніга — «Любімыя казкі нашых прабабуль». Разам сабраны беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча і рускія народныя казкі ў апрацоўцы Аляксея Талстога. 


Укладальнік выдання, выпуск якога ажыццёўлены па замове Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у серыі «Сямейнае чытанне», — вядомы беларускі паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык Алесь Бадак. У якасці афармлення ёмістага тома, старонкі якога бацькам, дзядулям і бабулям, ды і самім маленькім чытачам можна гартаць літаральна цэлую зіму, выкарыстаны ілюстрацыі знакамітых, аўтарытэтных кніжных графікаў Беларусі — Юрыя Алісевіча, Уладзіміра Басалыгі, Таццяны Беразенскай, Анатоля Волкава, Вячаслава Валынца, Мікалая гуціева, Міхаіла Дайлідава, Барыса Заборава, Пятра Калініна, Алены Лось, Кацярыны Першынай, Валянціна Ціхановіча, Анатоля Тычыны, Тамары Шэлест і іншых таленавітых творцаў. 

Кніга «Любімыя казкі нашых прабабуль» выдадзена на рускай мове. Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Алеся Якімовіча пададзены ў перакладзе на рускую Рыгора Петнікава. У зборніку разам сабраны 28 твораў, многія з якіх вядомы і па мультыплікацыі, кінематографу. Тыраж кнігі, аддрукаванай на Паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа, — 1700 экзэмпляраў. 

Набыць «Любімыя казкі нашых прабабуль» можна па ўсёй краіне ў кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў мінскай кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. Прыемнага чытання! Шчаслівага знаёмства з казачным жыццём розных часін! 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Асноўную частку часу Аўноў паглыне праца. 

Грамадства

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

Які культурны код зашыфраваны ў «Абрадvеі»?

«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.