Вы тут

Качанава расказала пра звароты грамадзян


На звароты грамадзян неабходна звярнуць асаблівую ўвагу, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаная прадстаўніца кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава падчас пасяджэння Менгарвыканкама ў пытанні «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця г.Мінска за студзень-чэрвень 2024 года», паведамляе БелТА.


«Мы праводзім прыёмы па асабістых пытаннях. У кожнага з вас ёсць графік іх правядзення. Ёсць закон аб зваротах грамадзян, Прэзідэнт правёў нараду па гэтым пытанні. На гэтыя звароты неабходна рэагаваць. Выязджайце і разбірайцеся — трэба смела ісці да людзей, тлумачыць». — адзначыла Наталля Качанава.

Асаблівая ўвага — парадку ў сталіцы. «У горадзе павінен быць ідэальны парадак: фасады, рэклама, падсвятленне, азеляненне, уборка. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы павінны гэтым займацца самастойна. Чысціня і парадак — не толькі на цэнтральных вуліцах. Прыцягвайце грамадскія арганізацыі: БРСМ, "Белую Русь", БСЖ. Хай уключацца і праводзяць суботнікі. Мы павінны быць разам — і ўрад, і заканадаўчая ўлада. Калі бачыш праблему — падкажы, дапамажы, ўключыся ў рашэнне. Наша сіла — у адзінстве», — падкрэсліла спікер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.