Вы тут

Багданаў: у Беларусі інтэрнэт-гандаль развіваецца гіганцкімі крокамі


Сёння ў Беларусі інтэрнэт-гандаль развіваецца гіганцкімі крокамі і ўжо дасягнуў 8 працэнтаў ад рознічнага тавараабароту. Аб гэтым расказаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Аляксей Багданаў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Паводле даных Гандлёвага рэестра, колькасць інтэрнэт-магазінаў у краіне перасягнула 30 тыс. Як падкрэсліў кіраўнік МАРГ, гэта паказчык значнага росту за апошнія пяць гадоў.

«Развіваюцца ўсе сэрвісы. Добра, што да іх прывязаны банкаўскі сэрвіс безнаяўных плацяжоў, — заўважыў Аляксей Багданаў. — Скажу, што беларусы — малайцы, адкрылі першы беларускі нацыянальны маркетплэйс, які сёння таксама дынамічна развіваецца».

Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун дадаў, што інтэрнэт-гандаль, і ў цэлым е-камерцыя, — больш шырокая сфера, цэлая падгаліна, паколькі сістэма дзяржаўных закупак, напрыклад, таксама камерцыялізавалася ў электроннай форме. Нават узаемаадносіны спажыўцоў, напрыклад, пошук і купля тавараў, якія былі ва ўжыванні, праз спецыяльныя інтэрнэт-сэрвісы, — таксама прыклад электроннага гандлю.

«Галоўны плюс для эканомікі ў тым, што гэта від арганізаванага, нават цывілізаванага гандлю, дзе абаронены як пакупнік, так і прадавец, а ўсе здзелкі празрыстыя, што адкрывае шмат магчымасцей», — падкрэсліў Андрэй Картун.

Дырэктар асацыяцыі прадпрыемстваў анлайн-гандлю Вячаслаў Драгун заўважыў, што адна з прычын актыўнай куплі ў інтэрнэце — альтэрнатыва афлайн-цэнам і вялікі выбар, які складана знайсці ў стацыянарных пунктах продажаў.

«Гэта вельмі зручна для спажыўцоў. Праблема — абараніць свае правы, але мы актыўна працуем па гэтым вектары з рэгулятарам — Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.