Вы тут

У Астравецкім раёне мужчына скраў аўтамабіль у жанчыны, якой дапамагаў па гаспадарцы


У Астравецкім раёне мужчына скраў аўтамабіль у жанчыны, якой дапамагаў па гаспадарцы, але здолеў даехаць толькі да бліжэйшага плота. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

9 жніўня 40-гадовы жыхар Астраўца дапамагаў на ўчастку 52-гадовай жыхарцы раёна. У перапынках паміж справамі мужчына актыўна налягаў на алкаголь. У канцы працоўнага дня ён з цяжкасцю мог стаяць на нагах. Перад сыходам дадому мужчына вырашыў перагнаць Ford, які належыць гаспадыні дома. Ведаючы, дзе знаходзяцца ключы ад іншамаркі, ён сеў за руль. З-за моцнага алкагольнага ап’янення паездка апынулася нядоўгай: гора-кіроўца заехаў у бліжэйшы плот.

Адразу пасля ДТЗ мужчына сышоў з месца здарэння. Уладальніца транспартнага сродку паведаміла пра інцыдэнт у Астравецкі РАУС. У хуткім часе памочніка затрымалі. У выдыханым паветры ў яго зафіксавана канцэнтрацыя алкаголю ў 3,55 праміле. Астравецкі раённы аддзел Следчага камітэта кваліфікаваў яго дзеянні па артыкуле"згон". Санкцыя артыкула прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.