Вы тут

Чабатар расказаў аб сітуацыі ў эканоміцы Беларусі


Аб сітуацыі ў эканоміцы журналістам расказаў кіраўнік профільнага ведамства Юрый Чабатар перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння на пасяджэнні разглядаем вынікі работы эканомікі за першае паўгоддзе. Калі глядзець на дынаміку, то ідзе выкананне асноўных мэтавых паказчыкаў. А галоўнае, мы глядзім на якасны рост, звяртаем увагу на паказчыкі, якія характарызуюць якасць жыцця насельніцтва. У першую чаргу гэта інфляцыя. Дзякуючы прымаемым мерам яна знаходзіцца ў межах прагнозных параметраў і склала ў чэрвені да снежня 3,4 працэнта. Дзякуючы гэтаму мы прырастаем па рэальных даходах насельніцтва ў межах 9 працэнтаў, сярэдняя заработная плата перасягнула Br2 тыс.», — сказаў Юрый Чабатар.

Усё гэта дазваляе ў тым ліку падтрымліваць унутраны попыт. «Рознічны тавараабарот расце. У тым ліку мы адзначаем папулярнасць крэдытнага прадукту на айчынныя тавары. Вельмі папулярная наша айчынная мэбля, бытавая тэхніка. Хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу нашых грамадзян, што ёсць магчымасць набыць айчынныя тавары ў крэдыт», — адзначыў міністр.

Ключавой для развіцця рэальнага сектара эканомікі з’яўляецца інвестыцыйная дзейнасць. «Мы працуем з рэгіёнамі, іншымі міністэрствамі па дапаўненні ініцыятыў у сферы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Гэты напрамак у нас у пастаяннай дынаміцы. Змянілася якаснае напаўненне інвестыцый: істотна прырастае доля ўкладанняў у машыны і абсталяванне, гэта значыць у актыўную частку, у тое, што дае непасрэдны эфект на прадпрыемствах у плане павышэння канкурэнтаздольнасці і прадукцыйнасці працы», — праінфармаваў кіраўнік эканамічнага ведамства.

«Экспарт застаецца ключавой задачай. Як мы і планавалі, істотна нарасцілі аб’ёмы паставак у краіны далёкай дугі. Тым не менш мы не змяншаем патрабаванні, трэба прадаўжаць працаваць», — падкрэсліў Юрый Чабатар.

На пытанне, ці ёсць асцярогі наконт перагрэву эканомікі, ён адказаў: «Разам з нашымі эканамічнымі інстытутамі, інстытутамі развіцця мы глядзім так званую цеплавую карту магчымага перагрэву эканомікі па многіх класічных параметрах, якія ацэньваюць міжнародныя агенцтвы. Наш узровень знаходзіцца ў межах нормы. Мы кантралюем тыя параметры, якія выходзяць у чырвоную зону, і разам з рэгулятарамі прымаем рашэнні. Так што гэтае пытанне не выклікае адмысловай трывогі».

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.