Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адзначыў, што вынікі студзеня — чэрвеня ў цэлым нядрэнныя. З пяці найважнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы чатыры. Пяты — экспарт — недавыкананы зусім крыху.
Кіраўнік урада паведаміў, што за першае паўгоддзе ВУП Беларусі вырас на 5% пры прагнозе 3%. Ва ўсіх абласцях і Мінску забяспечаны рост валавога рэгіянальнага прадукту. Заданне выканалі ўсе рэгіёны, за выключэннем Гомельскай вобласці, дзе паказчык склаў 102,1% пры заданні 102,8%. Таксама ён канстатаваў, што высокія тэмпы росту забяспечаны ў прамысловасці (107,1%), сельскай гаспадарцы (109,7%), будаўніцтве (108,8%) і гандлі (111%).
— Дзякуючы прыманым намі сумесна з Нацыянальным банкам мерам у краіне забяспечваецца і макраэканамічная стабільнасць. Усе расходныя абавязацельствы бюджэту сацыяльнага характару выконваюцца своечасова і ў поўным аб’ёме. Сітуацыя на валютным рынку ўстойлівая, расце давер насельніцтва да нацыянальнай валюты. З пачатку года ўклады грамадзян у беларускіх рублях выраслі на 1,4 мільярда рублёў, або на 17,5 працэнта", — адзначыў прэм’ер-міністр.
І дадаў, што за мінулы перыяд золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $400 млн і на 1 жніўня склалі $8,5 млрд. Інфляцыя знаходзіцца ў рамках прагнозу: у чэрвені да снежня яе ўзровень склаў 3,4% пры заданні не больш як 3,9%.
Працягваючы тэму, міністр эканомікі Юрый ЧАБАТАР зазначыў: дзякуючы таму, што інфляцыя знаходзіцца ў межах прагнозных параметраў, у краіне павялічваюцца рэальныя даходы насельніцтва: за разгляданы перыяд рост склаў 9%, а сярэдняя заработная плата перавысіла дзве тысячы рублёў.
Усё гэта дазваляе ў тым ліку падтрымліваць унутраны попыт. Міністр падкрэсліў, што расце рознічны тавараабарот. Таксама ён звярнуў увагу на папулярнасць у насельніцтва крэдытнага прадукту на айчынныя тавары — мэблю, бытавую тэхніку...
Адзначыў Юрый Чабатар і ключавыя задачы, якія стаяць перад рэальным сектарам эканомікі. У першую чаргу гэта інвестыцыйная дзейнасць.
— Мы працуем з рэгіёнамі, іншымі міністэрствамі па дапаўненні ініцыятыў у сферы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. Гэты кірунак у пастаяннай дынаміцы. Змянілася якаснае напаўненне інвестыцый: істотна прырастае доля ўкладанняў у машыны і абсталяванне, то-бок, у актыўную частку, у тое, што дае непасрэдны эфект на прадпрыемствах у плане павышэння канкурэнтаздольнасці і прадукцыйнасці працы, — праінфармаваў кіраўнік эканамічнага ведамства.
Другі важкі кірунак дзейнасці — экспарт, у тым ліку і на новыя рынкі.
Сёлета прадпрыемствы краіны істотна нарасцілі аб’ёмы паставак у краіны далёкай дугі. Тым не менш, па словах міністра, патрабаванні да іх не змяншаюцца, трэба і надалей працаваць у гэтым кірунку як мага больш інтэнсіўна.
Адзначыў ён і дарэмнасць асцярог наконт перагрэву эканомікі — яе ўзровень не выходзіць за межы нормы, а Мінэканомікі кантралюе параметры, якія выходзяць у чырвоную зону, і аператыўна, разам з рэгулятарамі, прымае рашэнні па нармалізацыі становішча.
Паводле БелТА
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.