Беларускія тэнісісткі матчамі з італьянкамі пачнуць выступленні на турніры катэгорыі WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе БелТА.
Сёння першай на корт выйдзе двухразовая пераможца гэтых спаборніцтваў Вікторыя Азаранка (19-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая ў паядынку 1/32 фіналу будзе сапернічаць з Лючыяй Бранцэці (68). Азаранка была чэмпіёнкай у 2013 і 2020 гадах. Трэцяя ракетка планеты Арына Сабаленка пачне турнір з другога раунда, дзе яе саперніцай будзе яшчэ адна італьянская тэнісістка Элізабэта Качарэта (66).
У мінулым годзе турнір выйграла амерыканка Коры Гаўф (2), якая ў 1/16 фіналу сустрэнецца з прадстаўніцай Казахстана Юліяй Пуцінцавай (33).
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.