Аграрыі сабралі больш як 7,2 млн. т збожжа з улікам рапсу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 14 жніўня, сабрана збожжа (з улікам рапсу) 7282 тыс. т, у тым ліку звыш 6222 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (убрана 89,6 працэнта плошчаў, ураджайнасць — 33,5 ц/га) і 1060 тыс.т рапсу (90,4% да ўборачнай плошчы, ураджайнасць — 29,4 ц/га).
Па ўкладу ў агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу па-ранейшаму лідзіруюць гаспадаркі Мінскай вобласці — больш за 1939 тыс. т. У тройцы перадавікоў — Гродзенскі (1688,4 тыс. т) і Брэсцкі (1553,2 тыс. т) рэгіёны.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 42,8 тыс. га (96,6 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.