Вы тут

У Гомелі 15 жніўня правядуць праверку сістэмы апавяшчэння


Экстранныя службы Гомеля 15 жніўня правераць сістэмы апавяшчэння. У горадзе будуць гучаць электрасірэны. Пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале старшыня мясцовага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.


Фота з Тэлеграм-канала Уладзіміра Прывалава

Праверка будзе праводзіцца з 10:00 да 17:00.

«МНС інфармуе: пры падачы сігналу „Увага ўсім!“ неабходна ўключыць радыё, тэлебачанне і праслухаць паведамленне аб існуючым становішчы і парадку дзеянняў для насельніцтва», — нагадаў старшыня гарвыканкама.

Улады горада заклікалі жыхароў «захоўваць спакой і дзейнічаць згодна з інструкцыяй».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.