Прэм’ер-міністр Японіі Фуміо Кісіда пацвердзіў, што пакіне пасаду кіраўніка ўрада пасля выбараў старшыні кіруючай у краіне Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП), паведамляе ТАСС са спасылкай на экстраную прэс-канферэнцыю ў рэзідэнцыі палітыка.
Кісіда прыняў рашэнне аб адмове вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах на фоне падзення рэйтынгаў урада да рэкордна нізкага ўзроўню з-за шэрагу скандалаў, найперш звязаных з парушэннямі правілаў фінансавай справаздачнасці пры зборы палітычных ахвяраванняў у ЛДП. Па дадзеных агенцтва Kyodo, ён заявіў сваім паплечнікам аб жаданні ўзяць на сябе адказнасць за гэты скандал, таму што «нехта павінен гэта зрабіць».
«Першы і самы зразумелы крок для таго, каб паказаць, што ЛДП мяняецца, — мне самому пакінуць пост. Я не буду балатавацца на выбарах старшыні партыі», — сказаў Кісіда. Ён таксама паабяцаў падтрымліваць новага лідара.
Сярод дасягненняў сваёй адміністрацыі палітык вылучыў меры па павышэнні заработных плат і стымуляванні інвестыцый і «лідзіруючую ролю» Японіі на сусветнай арэне ва ўмовах «усё больш падзеленай міжнароднай супольнасці», чаму спрыялі правядзенне саміту Групы сямі (G7) у Хірасіме, удзел у самітах НАТА, кантакты на вышэйшым узроўні з ЗША.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.