Вы тут

Дзень памяці Якуба Коласа прайшоў на Вайсковых могілках у Мінску


У дзень памяці Якуба Коласа На Вайсковых могілках прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка паэту, паведамляе БелТА.


Арганізатарам Дня памяці выступіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Кожны год у дзень памяці збіраюцца родныя і творцы, натхняюцца аўтарам.

Як адзначыла вучоны сакратар музея Ірына Казловіч, сёння аддаць даніну павагі паэту прыйшло шмат людзей. «Чалавека не стала ўжо як 68 гадоў, аднак памяць пра яго жыве і будзе жыць. А пакуль жывая памяць, пра чалавека можна сказаць, што жывы і ён, — сказала вучоны сакратар. — Спадчына Якуба Коласа любімая і ўшанаваная. У яго вершах кожны знойдзе нешта для сябе. Тое, што блізка, знаёма і дорага для яго асабіста. Паэт заўсёды любіў жыццё, быў мудрым педагогам, выгадаваў траіх сыноў. І адным з яго наказаў было любіць і шанаваць гэтае жыццё».

Выступіў перад прысутным і паэт Рагнед Малахоўскі: «Час ідзе, пакаленні змяняюцца. Многія пісьменнікі прыходзілі сюды, і многіх з іх, на жаль, ужо няма. Але мы памятаем іх, як памятаем Якуба Коласа. Яго працы працягваюць натхняць юныя пакаленні. Кожны знаходзіць у іх нешта новае і выказвае гэта ў сваёй творчасці».

Тыя, хто прыйшоў, усклалі кветкі да помніка і прачыталі вершы Якуба Коласа, а таксама вершы, прысвечаныя ролі паэта ў Беларусі і жыцці народа. Абмеркавалі, як шмат ён зрабіў для беларускай мовы, і абмяняліся ўспамінамі з жыцця паэта.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.