Вы тут

Леанід Заяц выслухаў звароты грамадзян у Асіповічах


Афармленне спадчыны, просьба вярнуць адменены рэйс электрычкі, дапамагчы разабрацца ў пытаннях са спадчынай — гэтыя і іншыя пытанні сталі прадметам разгляду падчас прыёму грамадзян старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанідам Зайцам у Асіповічах.


Былы афганец з мноствам узнагарод на камуфляжы прыйшоў пахадайнічаць за сваіх таварышаў, якія прайшлі жах вайны ў гарачай кропцы. Ён сказаў, што наступствы гэтага не праходзяць дарэмна. Многія з тых, хто ваяваў, атрымалі раны і заўчасна пайшлі з жыцця. Мужчына просіць унесці ў законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў» некалькі дапаўненняў. У прыватнасці, каб у былых афганцаў была магчымасць выходзіць на пенсію датэрмінова — у 60 гадоў — і каб ветэранаў гэтай вайны далучылі да льготнай катэгорыі.

«З Афганістана выйшла 22 тысячы чалавек, цяпер, напэўна, засталося менш за палову, — сказаў заяўнік. — Мне 75 гадоў, і я спрабую прыносіць карысць грамадству. Як і мае таварышы». Леанід Заяц адзначыў, што пытанне аб льготах вельмі правільнае і ён яго падтрымлівае. «Моладзі трэба ў вас вучыцца, як служыць Радзіме», — сказаў сенатар.

Жыхарка райцэнтра паскардзілася на тое, што не выконваецца графік вывазу смецця. «На нашу пляцоўку зносяць адходы жыхары трох жылых дамоў, інтэрната і прыватнага сектара. Адным рэйсам гэта немагчыма вывезці, але камунальнікі заяўляюць, што ў іх то паліва няма, то з машынамі напружанне. У выніку смецце ўвесь час на пляцоўцы», — падзялілася праблемай жанчына. Яна таксама наракала на дарожку, якой карыстаюцца жыхары і якую падчас дажджоў залівае так, што па ёй не прайсці.

Леанід Заяц пацікавіўся ў дырэктара Асіповіцкага УКП ЖКГ Дзмітрыя Кулакоўскага, які прысутнічаў на прыёме, у чым праблема. Той заўважыў, што смецце назапашваецца з-за таго, што жыхары прыватнага сектара нелегальна карыстаюцца пляцоўкай. Сенатар параіў пагутарыць з людзьмі і адрэгуляваць пытанне.

Яшчэ ў адной жыхаркі Асіповіч узніклі пытанні з афармленнем спадчыны і прыватызацыяй кватэры на льготных умовах. У яе таксама прэтэнзіі да суседзяў, якія, па яе словах, заліваюць ёй участак. Пытанні ўзяты на кантроль і будуць адрэгуляваны, паабяцаў Леанід Заяц.

Адменены рэйс электрацягніка Мінск — Асіповічы стаў прычынай калектыўнага звароту жыхароў вёсак Верайцы, Верхі, Перарожкі, Дражня і Дубовае. Яны жадаюць, каб рэйс быў адноўлены. «У нашых вёсках жыве 454 чалавекі, — паведамілі яны. — Рэйс быў адменены па будніх днях з сакавіка 2022 года. І цяпер мы не можам выехаць са сваіх вёсак да самага вечара. А за таксі трэба плаціць 30 рублёў у абодва бакі».

Леанід Заяц заўважыў, што адсутнасць магчымасці даехаць, куды трэба, — гэта праблема. І варта зрабіць усё, каб людзі не былі пакрыўджаныя.

З Мінска на прыём да сенатара прыехаў малады чалавек, які набыў за вялікія грошы ўчастак у пасёлку Калядзічы. Пры продажы было заяўлена, што там ёсць усе камунікацыі, насамрэч нічога не было, і пакупнік усё рабіў за свой кошт. Калі падвёў электрычнасць да дома, высветлілася, што магутнасці, якой забяспечваюць мясцовыя РЭС, недастаткова. Мужчына звяртаўся і да энергетыкаў, і да мясцовай улады, але безвынікова. 

Маўляў, рэканструкцыя запланавана на 2037 год. І толькі пасля зваротаў у Савет Рэспублікі высветлілася, што для таго, каб вырашыць праблему, трэба замяніць усяго 100–150 метраў кабелю. Гэта дасць магчымасць павысіць магутнасць не толькі для аднаго чалавека, але і для ўсіх спажыўцоў электрычнасці па вуліцы Лазурнай. Жыхары згодны прыняць удзел у суфінансаванні праекта. Леанід Заяц паспачуваў маладому чалавеку і паабяцаў, што праблема будзе вырашана. Заяўнік прызнаўся, што дайсці да Савета Рэспублікі яму было прасцей, чым да мясцовай улады.

У членаў садаводчага таварыства «Крыніца-Крываполле», якія таксама прыехалі на прыём грамадзян з Мінска, быў цэлы шэраг прэтэнзій да кіраўніцтва таварыства. Яны паведамілі пра мноства парушэнняў фінансава-гаспадарчай дзейнасці, непрыняцці мер па ўцягванні ў зямельны абарот участкаў, якія не выкарыстоўваюцца доўгі час. Акрамя гэтага, у адрас заяўнікаў, якія спрабуюць разабрацца з праблемамі і звяртаюцца ў розныя інстанцыі, паступаюць пагрозы. Леанід Заяц паабяцаў разабрацца з пытаннем, у тым ліку пасадзейнічаць у арганізацыі праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці таварыства. Ён перадаў заяўнікам сваю візітку і дазволіў тэлефанаваць наўпрост, калі будуць узнікаць складанасці пры вырашэнні праблем.

— У нас павінна быць кансалідацыя грамадства, не павінна быць ніякага разладу, — сказаў Леанід Заяц журналістам па заканчэнні прыёму грамадзян. — Калі ў чалавека праблема, ён звяртаецца ў органы дзяржкіравання, каб там дапамаглі яе вырашыць. Ці добра гэта, калі сусед падтапіў суседа і той пакрыўдзіўся? Значыць, трэба органам мясцовай улады пад’ехаць, памірыць гэтых грамадзян. Па-іншаму не павінна быць у нашай краіне. Або калектыўны зварот ад жыхароў вёсак, дзе жывуць 454 чалавекі і ў якіх з панядзелка да чацвярга праблема выехаць. Ці нельга было гэта пытанне вырашыць на месцы? Можна. Трэба мясцовым органам улады, у тым ліку сельсавету — гэта яго хлеб — выканкаму паглыбляцца ў гэтыя пытанні, каб яны наогул не мелі месца. А калі маюць працяг, трэба разабрацца, чаму. Усе пытанні павінны быць вырашаны, трэба падыходзіць да праблемы па-чалавечы. У чалавека праблема наспела не сёння, не ўчора, трэба яго чуць. Калі перад пад’ездам гара смецця, а ЖКГ не звяртае ўвагі — гэта няправільна. Мы жывём у сваёй краіне, павінны клапаціцца пра чалавека, каб у нас сапраўды было маналітнае грамадства, каб мы сваімі дзеяннямі не стваралі раздрай. Правільна кажа Прэзідэнт: трэба звяртаць увагу на кожную просьбу ці пытанне нашых людзей, таму што за гэтым пытаннем стаяць, магчыма, праблемы ўсёй вуліцы.

Вось прыйшоў чалавек з просьбай замяніць 100 метраў кабелю, а на той вуліцы яшчэ дзевяць дамоў, дзе, не выключана, жывуць пенсіянеры, людзі, якія працавалі на карысць краіны. Трэба здымаць гэтыя пытанні, трэба іх вырашаць.

Нэлі ЗІГУЛЯ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.