Вы тут

На Тыбеце мядзведзь зайшоў у гасцініцу


На Тыбеце мядзведзь зайшоў у гасцініцу і прайшоў да стойкі рэгістрацыі, за якой мірна спаў супрацоўнік, паведамляе tvr.by.


Фота: pexels.com

Работнік прачнуўся ад шолаху пакетаў, у якіх капаўся касалапы. Праз імгненне мужчына зразумеў, што справа апасная, але ўзяў сябе ў рукі і не стаў панікаваць. Яму ўдалося схапіць тэлефон і спакойна пакінуць гасцініцу.

За час адсутнасці працаўніка мядзведзь узяў самае патрэбнае (пакет з закускамі) і ветліва выдаліўся з будынку. Аказалася, на вуліцы яго чакалі суродзічы, якія, відаць, адправілі на вылазку самага інтэлігентнага з іх.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.