Вы тут

Надвор'е: Без дажджу аніяк...


Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, надвор’е гэтага тыдня будзе даволі нестабільным. Сіноптыкі прагназуюць ваганні атмасфернага ціску і тэмпературы паветра. Не абыдзецца і без дажджоў з навальніцамі. Сярэдняя тэмпература будзе адпавядаць кліматычнай норме. Раніцамі павысіцца верагоднасць туманаў.


Фота з адкрытых крыніц

У пачатку тыдня ўмовы надвор’я вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску. Аднак на паўночным усходзе краіны на іх паўплываюць атмасферныя франты, з якімі прыйдуць навальніцы і кароткачасовыя дажджы. Чакаецца ўмераны вецер з захаду і паўночнага захаду, а вільготнасць дасягне 90 працэнтаў. Начныя тэмпературы будуць вагацца ад плюс 10 да плюс 15, у аўторак днём ад 19 градусаў на ўсходзе да 26 градусаў у паўднёва-заходніх рэгіёнах.

Сярэдзіна тыдня адзначыцца ўплывам антыцыклону з цэнтрам над Балтыйскімі краінамі. Таксама да нас прыйдзе больш цёплае паветра з паўднёва-заходняй Еўропы. Ападкаў не чакаецца, будзе пераменная воблачнасць. Вецер умераны, з рознымі напрамкамі, вільготнасць да 70 працэнтаў. Тэмпература ноччу 9–14 градусаў. Днём у сераду паветра прагрэецца да 22–29 градусаў вышэй за нуль.

У пачатку другой паловы тыдня, паводле папярэдніх прагнозаў, умовы надвор’я будуць вызначацца вільготнымі і нестабільнымі паветранымі масамі з поўдня Еўропы, а таксама вобласцю высокага атмасфернага ціску. У чацвер ападкаў не прадбачыцца, чакаецца пераменная воблачнасць, а вось у пятніцу ўжо месцамі магчымы невялікія дажджы. Вільготнасць паветра дасягне 70 працэнтаў. Раніцай у некаторых раёнах можа назірацца туман. Вецер умераны, паўднёвага напрамку. Уначы тэмпература складзе ад 12 да 17 градусаў цяпла. Дзённыя тэмпературы ў чацвер будуць вагацца ад 21 градуса ў Гродне да 29 у Гомелі, а ў пятніцу па краіне чакаецца ад 17 да 21 градуса.

Не абнадзейваюць сіноптыкі і сухімі выхаднымі — чакаюцца дажджы і навальніцы. Раніцай і ноччу месцамі туман, бачнасць да 500 метраў. Вецер будзе ўмераным, паўночна-заходнім. Вільготнасць можа дасягаць 80 працэнтаў. Уначы тэмпература складзе ад 13 да 17 градусаў, а ў сярэдзіне дня ў суботу паднімецца да плюс 18. Нядзельныя тэмпературы будуць вар’іравацца ад плюс 13 градусаў на поўначы да плюс 21 на поўдні.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.