Сем чалавек, у тым ліку тры жанчыны, загінулі і яшчэ 35 пацярпелі ў таўкатні падчас свята ў храме ў індыйскім штаце Біхар, паведамляе індыйскі тэлеканал NDTV.
Трагедыя адбылася ўвечары 11 жніўня. Прысутныя ў храме заявілі, што цісканіна ўзнікла з-за адсутнасці мераў з боку адміністрацыі і з-за халатнасці кіраўніцтва паліцыі. Паводле інфармацыі тэлеканала, некаторыя валанцёры Нацыянальнага кадэцкага корпуса (NCC), якія займаліся кіраваннем натоўпам, ужылі бамбукавыя паліцэйскія дубінкі «латхі» з металічнымі наканечнікамі супраць вернікаў, што і прывяло да цісканіны.
Паводле інфармацыі NDTV, колькасць загінуўшых можа павялічыцца.
Прадстаўнік паліцыі Вікаш Кумар заявіў, што было арганізавана строгае дзяжурства і былі прынятыя ўсе адпаведныя меры, у тым ліку прыцягненне сіл NCC, грамадзянскіх дэлегацый і медыцынскіх брыгад.
Акруговы суддзя Аланкрыта Пандзі паведаміла, што цісканіна стала следствам бойкі паміж прадаўцамі кветак і кветкавых гірляндаў.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.