Вы тут

Намеснік міністра энергетыкі Украіны затрыманы за хабар у памеры $500 тыс.


У Кіеве за хабар у памеры $500 тыс. быў затрыманы намеснік міністра энергетыкі краіны. Пра гэта паведамляе ўкраінскае выданне «Краіна» са спасылкай на Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ).


Фота з адкрытых крыніц

Як стала вядома следству, чыноўнік патрабаваў грошы ад кіраўніка вугальнага прадпрыемства на захадзе Украіны за вываз горназдабываючага абсталявання з прыфрантавога раёна з магчымасцю далейшага яго выкарыстання.

Афіцыйна імя затрыманага намміністра не называецца. Аднак, паводле інфармацыі СМІ, гаворка ідзе пра Аляксандра Хейла, якога Кабмін звольніў з пасады адразу пасля з’яўлення навін.

Адзначаецца таксама, што па справе таксама праходзяць кіраўнік энергетычнай кампаніі з Мікалаеўскай вобласці і кіраўнік дзяржаўнага вугальнага прадпрыемства Данецкай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.