Прапануем наведвальнікам партала Выдавецкага дома «Звязда» паглядзець на будні працы падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі № 7.
На вуліцы Захарава ў Мінску размешчана ўстанова аховы здароўя «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі», у задачы якой ўваходзіць: аказанне экстранай медыцынскай дапамогі на дашпітальным этапе пры станах, якія пагражаюць жыццю і здароўю хворага або асоб з яго атачэння, выкліканых раптоўнымі захворваннямі,
абвастрэннямі хранічных захворванняў, няшчаснымі выпадкамі, траўмамі і атручваннямі, ускладненнямі цяжарнасці і пры родах, транспарціроўка хворых у стацыянарныя ўстановы аховы здароўя, удзел у ліквідацыі медыцынскіх наступстваў надзвычайных здарэнняў, аварый, катастроф і стыхійных бедстваў.
Сваю гісторыю Сталічная хуткая медыцынская дапамога бярэ з пачатку мінулага стагоддзя. 17 кастрычніка 1910 уводзяцца начныя дзяжурствы лекараў. 20 мая 1911 г. быў закуплены першы аўтамабіль хуткай дапамогі, які праз некалькі дзён здзейсніў свой першы выезд. Вядома, што санітарны аўтамабіль за 1911 год здзейсніў 18 выездаў. Дарэчы, брыгады толькі адной падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі № 7 абслугоўваюць больш за сто
выклікаў.
Сёння ў Мінску арганізавана работа адзінаццаці падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі, размешчаных ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы для найхуткага прыбыцця да хворых і пацярпелых. Спецыялісты, якія ўваходзяць у склад дзяжурнай змены падстанцыі, заступаюць на суткі. У будынку абсталяваны памяшканні для афармлення справаздачных дакументаў, адпачынку, прыёму ежы, падзарадкі медыцынскай апаратуры і іншыя. Дыспетчар, атрымаўшы паведамленне аб выкліку, неадкладна па гучнай сувязі даводзіць інфармацыю да брыгады.
За некалькі хвілін брыгада абавязаная выехаць па паказаным адрасе. Пры працы на выездзе медыцынскія работнікі абавязаны ўключаць відэафіксатары. Пасля вяртання на падстанцыю, лекары запаўняюць неабходную дакументацыю, папаўняюць запасы выдаткаваных лекавых прэпаратаў і матэрыялаў.
Знаходзіцца час і пачытаць сваю любімую газету.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.