Вы тут

Як праходзіць фестываль «MY WAY» у Батанічным садзе


Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця «MY WAY» праходзіць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі на гэтых выхадных.


Гасцей фестывалю чакае шмат розных актыўнасцей. Так, тут можна азнаёміцца са спартыўнымі праграмамі, паслухаць пазнавальныя лекцыі, паўдзельнічаць у цікавых майстар-класах, а яшчэ пагуляць у трансфармацыйныя гульні са сваёй свядомасцю і паспрабаваць цвікоўстаянне!

Дарэчы, самыя маленькія госці фестывалю таксама не застануцца абыякавымі да мерапрыемства. Для іх тут падрыхтавана спецыяльная дзіцячая зона з аніматарамі і захапляльнымі забаўкамі.


Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.