Вы тут

Лукашэнка ацаніў змены на машынным двары агракамбіната «Юбілейны»


У нядзелю Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў працаваць на ўсходзе краіны. Кіраўнік дзяржавы прыехаў на агракамбінат «Юбілейны» ў Аршанскі раён Віцебскай вобласці, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Прэзідэнт вывучыў, як ідуць справы ў гаспадарцы, якія перспектывы развіцця, а таксама як выкананы даручэнні, дадзеныя ў ходзе папярэдніх візітаў. Гаварылі пра структуру агракамбіната, як развіваюцца сацыяльная сфера, жыллёвае будаўніцтва. Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу прыехаў на цэнтральны машынны двор. Пытанне захаванасці і належнага ўтрымання тэхнікі — адно з першарадных у аграрнай галіне. Прэзідэнт высока ацаніў, як гэта робяць у «Юбілейным».

Таксама кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў гаспадарцы. Ужо ўбрана больш за палову плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць — 58,6 ц/га, мяркуюць сабраць 38 тысяч тон збожжа. Такога ўраджаю хопіць не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж.
У час наведвання гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на ўключэнне ў сельгасабарот былых прысядзібных участкаў, якія раней служылі дадатковымі сялянскімі надзеламі, а цяпер не запатрабаваныя людзьмі.

Таксама Прэзідэнт нагадаў аб практыцы шэфства над сельгаспрадпрыемствамі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што шэфская дапамога — гэта не абавязкова выдзяленне нейкіх фінансавых сродкаў: «Грошай яны яму не дадуць, ну і не трэба. Але адрамантаваць на той базе можна любую тэхніку. І яны дапамогуць адрамантаваць. Гэта вялікая справа — аднавіць і адрамантаваць тэхніку».

Загаловак у газеце: Як справы ў «Юбілейным?»

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.