Сотні аматараў і спецыялістаў па джампінгу з усёй Беларусі, а таксама з Расіі (Масква, С. Пецярбург, Уладзівасток) і Казахстана 10 жніўня на тэрыторыі спартыўнага комплексу «Футбольны манеж» прынялі актыўны ўдзел у модным мерапрыемстве.
Джампінг- гэта трэніроўка, якая праходзіць на спецыяльным батуце ў форме шасцікутніка. Падчас заняткаў выкананне крокаў, пагойдванняў чаргуецца з інтэнсіўнымі рухамі і высокімі скачкамі пад энергічную музыку. Гавораць, у працэсе спальваецца шмат лішніх калорый.
Гэта ў тэорыі, а на Мінскім фітнэс-джампінгу сабраліся лепшыя каманды, якія па чарзе дэманстравалі са сцэны (асноўная, масавая фітнэс-пляцоўка працавала з 13 да 22) сваё зладжанае і сінхроннае майстэрства. Яркія касцюмы, прычоскі, у асноўным зробленыя з рознакаляровых, часам кіслотных накладных афрыканскіх касічак, і масавы фітнес былі падобныя на флэшмоб з тэатральна-цыркавымі і фізкультурна-танцавальнымі элементамі.
Аляксандр Грыгор’еў
Фота аўтара
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.