Ўдару Ізраіля па школе ў Газе, ахвярамі якога сталі больш за 100 чалавек, няма апраўдання. Такую заяву кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазепа Барэля публікуе ТАСС.
У сацсетцы Х (раней Twitter) Жазэп Барэль напісаў, што яго жахнуў Ізраільскі ўдар па школе — сховішчы ў Газе. Ён звярнуў увагу, што за апошні час мэтамі ўдараў Ізраіля сталі не менш за 10 школ. «Няма апраўдання гэтай бойні. Мы ўзрушаныя жахлівай колькасцю ахвяр», — заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕЗ.
У сваю чаргу Ізраіль падкрэсліў, што мэтай удару з’яўляліся высокапастаўленыя камандзіры руху ХАМАС, якія выкарыстоўвалі ў Газе комплекс, дзе размешчаны школа і мячэць.
Па звестках палестынскіх крыніц, у выніку атакі загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ дзясяткі атрымалі раненні і знаходзяцца пад абломкамі разбуранага будынка. Адзначаецца, што ў ліку ахвяр шмат дзяцей і жанчын.
Прэв’ю: РИА Новости
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.