Вы тут

Футбалісты БАТЭ выпусцілі перамогу над «Нафтанам»


На футбольным чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі праходзяць чарговыя сустрэчы 17-га тура, паведамляе БелТА.


У першай з іх футбалісты БАТЭ на полі «Барысаў-Арэны» выйгравалі ў наваполацкага «Нафтана» да апошняй хвіліны, але літаральна за секунды да заканчэння гульні Раман Папарыга зраўняў Вынік — 1:1. Амаль увесь другі тайм навапалачане гулялі ў меншасці пасля выдалення галкіпера Аляксея Харытонавіча.

Таксама сёння футбалісты «Смаргоні» прымуць у сябе дома брэсцкае «Дынама», а ў Салігорску «Шахцёр»  будзе супернічаць з «Іслаччу» з Мінскага раёна.

Учора ў стартавым паядынку гэтага тура футбалісты «Віцебска» перамаглі ў Мазыры мясцовую «Славію» з лікам 2:1.

Яшчэ тры сустрэчы адбудуцца 11 жніўня. Лідар першынства жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» згуляе ў гасцях у «Слуцка», які ідзе трэцім гродзенскі «Нёман» прыме на сваёй арэне «Гомель», а Дзяржынскі «Арсенал» згуляе ў Барысаве з «Дняпром». Матч «Дынама» (Мінск) — «Мінск» перанесены на больш позні тэрмін.

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «Тарпеда-БелАЗ» — 36 ачкоў (16 матчаў), «Дынама» (Мінск) — 35 (15), «Нёман» — 33 (15), «Віцебск» — 28 (17).

Прэв’ю: fcbate.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.