У Мінску ўжо амаль у 50 працэнтах устаноў адукацыі падпісаны пашпарты гатоўнасці. Да 20 жніўня гэтая праца павінна быць цалкам завершана, перадае tvr.by.
Зараз у асобных школах, гімназіях і садках працягваецца капітальны рамонт. У планах на бягучы год — ахапіць працамі 25 такіх аб’ектаў. Тры з іх ужо ўведзены ў эксплуатацыю. А да 1 верасня будуць адкрыты яшчэ 5. Работы па астатніх плануюць завяршыць да канца года.
Будуць абноўлены спартыўныя залы і стадыёны. Сур’ёзны акцэнт і на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчаблокаў.
Усяго на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі сталіцы сёлета накіравана амаль 200 млн рублёў. З іх каля 75 млн рублёў — на будаўніцтва новых аб’ектаў. Так, да 1 верасня ў Мінску адкрыюць новую школу і дзіцячы сад.
Прэв’ю: БелТА
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.