Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя. Сабралі топ-5 цытат кіраўніка дзяржавы за мінулы тыдзень, якія акрэсліваюць сітуацыю ў розных сферах жыцця краіны і задаюць вектары яе развіцця.
1.«Мы, мужыкі, можам адкрыта пра гэта гаварыць. У апошні час склалася такая сітуацыя, у тым ліку ў сувязі з правядзеннем спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне, што многія і кіраўнікі, (і што граху ўтойваць, і сілавікі, чаго быць катэгарычна не павінна), пачалі нейкую выгаду для сябе ў гэтым шукаць. Ведаеце, мужыкі, зыходзячы са свайго досведу, скажу, што жыццё такое бурнае цяпер і вельмі зменлівае. Многія шукаюць для сябе выгаду, у тым ліку адыходзячы ад агульнага нашага, створанага ў савецкія часы трэнду развіцця», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Саветам міністраў унутраных спраў краін-удзельніц СНД. Ён заўважыў, што часткова гэта звязана з тым, што краіны, асцерагаючыся санкцыйнага ціску, аддаляюцца ад Расіі і шукаюць больш выгадныя для сябе шляхі: «Не рабіце гэтага. Яшчэ раз падкрэсліваю, жыццё вельмі бурнае, зменлівае. І хто ведае, што будзе заўтра з намі, з нашымі дзяржавамі, ці не давядзецца звярнуцца да той жа Расіі па дапамогу. А апошнія падзеі гавораць аб тым, што нікому мы не патрэбныя — ні Расія, ні мы з вамі. Нам трэба трымацца разам», — падкрэсліў ён.
2. «Я заўсёды свайму міністру кажу: без міліцыі мы нічога не зробім. Ні КДБ, ні Міністэрства абароны, ні вертыкаль улады, якая ў нас жорсткая, — ніхто нічога не зробіць без міліцыі. Міліцыя ведае ўсё. Робіць яна — не робіць, гаворыць пра гэта — не гаворыць, але міліцыянеры ведаюць усё. Яны ўсюды — ад участковага да міністра ўнутраных спраў. Таму ад вас у любой краіне залежыць усё. А галоўнае — гэта атрымаць папераджальную інфармацыю. Калі яна ад вас паступае — значыць, мы пачынаем дзейнічаць», — адзначыў беларускі лідар міністрам унутраных спраў краін СНД. Па яго словах, эфектыўна супрацьдзейнічаць тэрарызму, кіберзлачыннасці, падтрымліваць мір і стабільнасць на постсавецкай прасторы міліцыя можа толькі, аб’яднаўшы намаганні.
3.«Некаторыя гэта тлумачаць тым, што Лукашэнка — аграрнік, таму ён больш займаецца сельскай гаспадаркай. Ніякі я не аграрнік. У мяне глыбінных ведаў у сельскай гаспадарцы відавочна недастаткова, каб мяне звалі аграрнікам. Але душа ў мяне сялянская. Я разумею, што гэта галоўнае. Без развіцця вёскі краіны не будзе. Ні нашай, ні Расіі, ні Украіны. Мы славяне, людзі калектыўныя па свайму духу, па менталітэце. Таму сяло — гэта аснова», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы, чаму так шмат увагі ўдзяляе сельскай гаспадарцы.
4.«Мужыкі, я буду вас падтрымліваць, лячыць, карміць што заўгодна рабіць. Адзінае — не змагу вам дапамагчы, калі вы будзеце непрыстойнымі справамі займацца. Карупцыя — гэта выключана. Даравання не будзе. Гэта непрымальна для мяне. Гэта немагчыма», — папярэдзіў Прэзідэнт усіх службовых асоб, яшчэ раз нагадаўшы пра недапушчальнасць карупцыі. «Разбурэнне эканомікі плюс іржа карупцыі — гэта вайна. Страшная справа. Вайна пачынаецца з эканомікі. Таму я заўсёды нагадваю. Давайце лепш ціха працаваць у ціхай спакойнай краіне, чым ваяваць», — падсумаваў беларускі лідар.
5.«Непрыемна тое, што ўкраінцы, як я вас папярэджваў шмат разоў, паказваюць, што ні да якога міру яны не гатовы і прадаўжаюць эскалацыю напружанасці», — адзначыў Прэзідэнт, расказваючы пра тое, што ў пятніцу вечарам Украіна парушыла паветраную прастору Беларусі, беларускія ПВА знішчылі гэтыя паветраныя аб’екты. «Гэта лішні раз сведчыць аб тым, мужыкі, што нам на зямлі трэба працаваць не пакладаючы рук і даваць вынікі, каб пазбегнуць таго, што адбываецца ва Украіне», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Валерыя СЦЯЦКО.
Прэв’ю: БелТА
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.