Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з заваяваннем бронзавага медаля на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Тысячы заўзятараў чакалі гэтага поспеху і верылі ў цябе. У барацьбе з наймацнейшымі спартсменамі свету ты прадэманстраваў высокае майстэрства, падмацаванае сталёвым характарам, і падняўся на алімпійскі п’едэстал», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што годнае выступленне беларускіх цяжкаатлетаў у алімпійскім Парыжы паслужыць добрым стымулам для трэнераў, якія плённа працуюць на ўсіх этапах спартыўнай падрыхтоўкі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову моцнага здароўя, міру, дабрабыту і новых вялікіх перамог у славу Беларусі.
Прэв’ю: БелТА
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.