Вы тут

Лук’яновіч: Дзяжурныя сілы дзейнічалі ў адпаведнасці з планам Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА


Дзяжурныя сілы дзейнічалі ў адпаведнасці з планам Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА, заявіў журналістам камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч, каментуючы факт парушэння дзяржмяжы, перадае БелТА.


«Учора, 9 жніўня 2024 года, пасля 18:00 група беспілотных лятальных апаратаў парушыла дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Па матэрыялах аб’ектыўнага кантролю, беспілотныя лятальныя апараты былі запушчаны з тэрыторыі Украіны. Падраздзяленнямі, якія выконваюць задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне, было збіта некалькі беспілотных лятальных апаратаў. Астатнія беспілотныя лятальныя апараты былі знішчаныя падраздзяленнямі Паветрана-касмічных войскаў Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Андрэй Лук’яновіч.

«Усе дзеянні выкананыя ў адпаведнасці з планам дзеянняў дзяжурных сіл Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны», — дапоўніў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.