Вы тут

Сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну стартаваў у Беларусі


У Беларусі стартаваў летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную дзічыну, слонку, вяхіра, голуба шызага, перапёлкі і фазана. Аб гэтым паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.


Паляванне дазволена ў светлы час сутак ружэйным (з засады, з падыходу, з пад’езда з прымяненнем маламерных суднаў без рухавікоў, або з выключанымі рухавікамі) і бязружэйным (з выкарыстаннем лоўчых птушак) спосабамі. Падчас ружэйнага палявання дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў, забяспечаных шротам, ужыванне паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў.

«Таксама ў гэты перыяд дазволена паляванне на цецерука (жывёлы любога полу і ўзросту, акрамя старок — самак, якія водзяць вывадак маладых птушак). Пры гэтым паляваць дазволена ў светлы час сутак толькі з паляўнічым сабакам — лягавым, спаніэлем або рэтрыверам. Варта адзначыць, што гэты від паляўнічых птушак адносіцца да нарміруемых. Гэта азначае, што паляванне на яго ажыццяўляецца на падставе дазволу на здабычу і паляўнічай пуцёўкі да яго, адабранне дазваляецца ў межах зацверджанага плана. У сувязі з гэтым аб магчымасці правядзення палявання на цецерука трэба ўдакладняць у паляўнічых гаспадарках», — растлумачылі ў БТПР.

З 7 верасня будзе дазволена паляванне на рабчыка і шэрую курапатку, а з 21 верасня — на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага і канадскую казарку.

Прадоўжыцца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну да 8 снежня.

Набыць паляўнічыя пуцёўкі можна ў арганізацыйных структурах РДГА «БТПР».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.