Вы тут

Мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з мужчынам, а пасля абакрала яго


На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 30-гадовай раней неаднаразова судзімай гараджанкі, якую абвінавачваюць у здзяйсненні крадзяжу, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Партызанскага раёна.


Фота з адкрытых крыніц

Абвінавачаная ў інтэрнеце пазнаёмілася з мужчынам, з якім некалькі разоў сустракалася ў яго кватэры на вул. Шчарбакова. У адзін з такіх прыездаў яны выпілі, кавалер заснуў. Госця засумавала і выклікала з мабільнага тэлефона мужчыны таксі, каб паехаць дадому.

Сыходзячы, яна прыхапіла з сабой яго гаджэт і банкаўскую плацежную карту, якой пасля некалькі разоў разлічвалася ў краме за спіртное.

Выявіўшы знікненне маёмасці, мінчанін звярнуўся ў міліцыю. У дачыненні да яго нячыстай на руку госці распачалі чарговую крымінальную справу за крадзеж. Нанесены пацярпеламу ўрон склаў 365 рублёў.

— Абвінавачаная нідзе афіцыйна не працаўладкавана, раней неаднаразова прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за ўчыненне аналагічных злачынстваў, мае не знятую і не пагашаную ва ўстаноўленым законам парадку судзімасць, — пракаментаваў намеснік пракурора Партызанскага раёна Цімур Стужук. — Ёй прад’яўлена абвінавачанне ў тайным выкраданні маёмасці (крадзяжы), учыненым паўторна, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь, санкцыя якой — аж да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Віну грамадзянка прызнала, у зробленым раскаялася. Згодна з заключэннем эксперта, яна мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

У дачыненні да абвінавачанай выбрана мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.