Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Бразіліі Луісу Інасіу Лулу да Сілве ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. 


Фота з адкрытых крыніц

«У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб жахлівым крушэнні пасажырскага самалёта ў горадзе Віньеда ў штаце Сан-Паўлу і шматлікіх чалавечых ахвярах, — гаворыцца ў спачуванні. — У гэты трагічны час уся краіна суперажывае трагедыі, якая напаткала бразільскі народ». 

Кіраўнік дзяржавы ад імя сваіх суайчыннікаў і сябе асабіста выказаў сем’ям і блізкім загінулых шчырыя спачуванні і адрасаваў словы падтрымкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.