Вы тут

Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA-1000 у Таронта


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала чвэрцьфіналісткай турніру катэгорыі WTA-100 у канадскім Таронта з прызавым фондам $3,2 млн, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

У матчы 1/8 фіналу трэцяя ракетка планеты перайграла брытанскую тэнісістку Кэці Бултэр (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:3. Да гэтага Сабаленка таксама ўпэўнена перамагла кітаянку Юэ Юань (42) — 6:2, 6:2, а ў чвэрцьфінале згуляе з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай (132).

Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (19) у матчы з амерыканкай Пэйтан Сцірнс (53) уступіла ў першай партыі 4:6, а ў другім сэце, прайграючы з лікам 2:4, не змагла прадоўжыць сустрэчу. У першым раундзе Азаранка разграміла расіянку Анастасію Паўлючэнкаву (29) — 6:2, 6:2, а ў 1/16 фіналу адолела ў трохсэтавым паядынку бельгійскую тэнісістку Грэт Мінен (74) — 3:6, 7:5, 6:1.

Пераможца турніру ў Таронта, які завершыцца 11 жніўня, заробіць 1000 рэйтынгавых ачкоў і $523,4 тыс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.