Вы тут

З-за спякоты ў Токіа загінулі больш за 120 чалавек


Ліпень стаў самым гарачым у Японіі за ўсю гісторыю метэаназіранняў. З цеплавым ударам у бальніцы патрапілі тысячы людзей. Па гэтай жа прычыне ў Токіа загінулі больш за 120 чалавек, паведамляе Еuronews.


Фота: AP

Анамальная спякота не спадае ў Японіі. Паводле афіцыйных звестак, у ліпені ў Токіа з-за цеплавога ўдару загінулі больш за 120 чалавек. Большасць з іх — людзі старэйшыя за 60 гадоў. Мінулы месяц выдаўся самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, якія вядуцца ў краіне з 1898 года. Тэмпература была на 2,16 градуса Цэльсія вышэй за сярэднюю.

Медыцынская дапамога спатрэбілася 37 тысячам японцаў.

Паводле звестак мясцовай метэаслужбы, у жніўні спякота не спадзе, наадварот — тэмпература будзе паднімацца.

Японскія органы аховы здароўя і сіноптыкі рэкамендуюць жыхарам і турыстам заставацца ў памяшканні, ужываць дастатковую колькасць вадкасці, каб пазбегнуць абязводжвання, і карыстацца кандыцыянерамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.