Вы тут

На Мальце знаёмяцца з беларускай паэзіяй


Паўмільённае насельніцтва астраўной дзяржавы, размешчанай на Мальційскім архіпелагу ў цэнтральнай частцы Міжземнага мора паміж Паўночнай Афрыкай і Сіцыліяй, карыстаецца англійскай і мальційскай мовамі. На мальційскай мове выходзяць перыядычныя выданні, ажыццяўляецца эфір электронных СМІ. На мальційскай мове выдаюцца кнігі. 


Фота: maltavest.com

3 жніўня ў сваім нядзельным выпуску мальційская газета «Іт-Торча» у рэдакцыйным артыкуле павіншавала Саюз пісьменнікаў Беларусі з 90-годдзем. А таксама надрукавала пераклады вершаў Алеся Бадака «Таемны сад», Віктара Шніпа «Сад вечнай самоты» і народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Раманс». Пераўвасобіла творы вядомых беларускіх творцаў на мальційскую мову пекракладчыца Яна Псайла. 

Перакладчыца не ўпершыню звяртаецца да перакладаў беларускай паэзіі і прозы. Дзякуючы ёй па-мальційску загучалі творы класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча. Звычайна Яна Псайла друкуе пераклады з грунтоўнымі прадмовамі, у якіх расказвае не толькі пра саміх паэтаў, беларускую літаратуру, але і пра нашу краіну, якую ў адной з публікацый ахарактарызавала як «краіну васількоў і белых буслоў». 

Відавочна, што паступова беларуска-мальційскія літаратурныя сувязі, дзякуючы такому сябру беларускай літаратуры, як Яна Псайла, набываюць свой канкрэтны змест. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.