Мінскі абласны рыбалоўны фестываль пройдзе 31 жніўня на вяслярным канале Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўі, паведамілі БелТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.
Спаборніцтвы будуць праходзіць па трох дысцыплінах — фідэр, паплавочная вуда, спінінг з берага. Прадугледжаны асобны залік сярод дарослых удзельнікаў і юніёраў да 16 гадоў.
Удзел у спаборніцтвах бясплатны. Зарэгістравацца можна па электроннай пошце: ohota_boor@mail.ru. Прыём заявак праводзіцца з 20 па 29 жніўня.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.