Вы тут

Распрацаваны праект указа Прэзідэнта з мерамі па ўзмацненні дзяржпадтрымкі


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала праект указа Прэзідэнта, у якім прадугледжваюцца меры па ўзмацненню дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве жылля. Аб новых падыходах у жыллёвай палітыцы расказаў кіраўнік Мінбудархітэктуры Руслан Пархамовіч, перадае БелТА. 


Фота БелТА

«Павышэнне ўзроўню даступнасці жылля — тое, над чым заўсёды працавала і прадаўжае працаваць Мінбудархітэктуры. Падыходы па дасягненню гэтай мэты закладзены ў праекце Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі да 2030 года. У ёй прадугледжваецца ў тым ліку паэтапнае павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля. Гэты падыход адназначна павысіць даступнасць жылля для беларусаў», — заўважыў міністр архітэктуры і будаўніцтва.

Кіраўнік ведамства ўдакладніў, што завершана работа над праектам указа Прэзідэнта, які прадугледжвае меры па ўзмацненню дзяржпадтрымкі. У канцы жніўня плануецца нарада ў кіраўніка дзяржавы, дзе будуць разгледжаны прапановы Мінбудархітэктуры. У выпадку іх адабрэння меры зацвердзяць ва ўстаноўленым парадку.

Прапановы міністэрства датычацца ў тым ліку развіцця жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы і ўдасканалення парадку і ўмоў ільготнага крэдытавання грамадзян і дзяржарганізацый пры будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Што канкрэтна прапануе Мінбудархітэктуры?

«Па-першае, для людзей, якія пастаянна пражываюць, працуюць і будуюць, рэканструююць або купляюць дома або кватэры ў вёсцы, мы прапануем павялічыць памер ільготнага крэдыту да 100% кошту агульнай плошчы (сёння 90%), знізіць працэнтную стаўку да 1% гадавых (сёння 3%), павялічыць на 4 працэнтныя пункты субсідыю на выплату часткі працэнтаў па крэдыце па ўказе нумар 240 (сёння памер субсідыі роўны стаўцы рэфінансавання, зменшанай на 2 працэнтныя пункты), — расказаў Руслан Пархамовіч. — Па-другое, мы ўнеслі прапанову па прадастаўленню льготных крэдытаў на куплю кватэр і дамоў, пабудаваных дзяржарганізацыямі і не прададзеных да завяршэння будаўніцтва, усім грамадзянам, якія маюць права на дзяржпадтрымку, а не толькі шматдзетным сем’ям, таксама нанесена прапанова прадастаўляць дзяржпадтрымку на будаўніцтва індывідуальных дамоў, якія ўзводзяцца з прымяненнем спрошчанага парадку, а дзяржарганізацыям — субсідыі на кампенсацыю працэнтных ставак па крэдытах, якія выдаюцца на агульных умовах для будаўніцтва арэнднага жылля».

Акрамя таго, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўнесла прапанову прадастаўляць дадатковую крэдытную і фінансавую падтрымку маладым спецыялістам і грамадзянам да 31 года, калі яны адносяцца да катэгорыі маладых сем’яў. Тут таксама ёсць свае ўмовы.

Сем’ям з дзецьмі-інвалідамі прапанавана даваць права на паўторнае атрыманне дзяржпадтрымкі ў сувязі з нараджэннем наступных дзяцей, а шматдзетным сем’ям з інвалідамі з дзяцінства — першачарговае права на паляпшэнне жыллёвых умоў з дзяржпадтрымкай.

Нарэшце, для людзей, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю да 20 тыс. чалавек, а таксама пражываюць або працуюць у вёсцы і займаюцца рэканструкцыяй або капітальным рамонтам індывідуальных дамоў, Мінбудархітэктуры прапануе павялічыць памер ільготнага крэдыту на рэканструкцыю да 1 тыс. базавых велічынь. (сёння 300 БВ).

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.