Пытанні пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў разгледжаны на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, паведамляе БелТА.
Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. «Гэта ўсё своечасова, таму што на прыёмах па асабістых пытаннях апошнім часам пачасціліся звароты, звязаныя з пенсійным забеспячэннем, у тым ліку тых людзей, якія некалі служылі ў былым Савецкім Саюзе і іншых краінах, а таксама тых, якія прыязджаюць да нас», — сказала Наталля Качанава.
Праект нарматыўнага прававога акта, вынесены на абмеркаванне, накіраваны на комплекснае рэгуляванне пытанняў пенсійнага забеспячэння ваенных пенсіянераў, якія ўзнікаюць пасля выхаду з пагадненняў Украіны і Расійскай Федэрацыі, а затым выхаду следам за імі з пагадненняў Рэспублікі Беларусь. Прапануецца ўстанавіць адзіныя ўмовы і парадак выплаты пенсій ваенным пенсіянерам усіх сілавых ведамстваў Беларусі ў выпадках іх прыбыцця на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь або выезду за межы краіны.
Сярод асноўных навацый: захоўваецца выплата пенсій ваенным пенсіянерам дзяржаў — удзельніц міжнародных дагавораў, пенсія якім у Беларусі назначана ў перыяд дзеяння такіх дагавораў; вызначаецца катэгорыя ваенных пенсіянераў, якія маюць права на назначэнне пенсіі пасля спынення міжнародных дагавораў; удакладняецца катэгорыя грамадзян, якім выплачваецца пенсія за 6 месяцаў наперад, а затым выплаты спыняюцца; прадугледжваецца аднастайная тэрміналогія ў сферы пенсійнага забеспячэння.
«Законапраект распрацаваны ў мэтах захавання ўзроўню і парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу дзяржаўных органаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі пасля выхаду Рэспублікі Беларусь з пагадненняў, — адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін. — Прадугледжваецца вызначэнне адзіных умоў і парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу ўсіх сілавых ведамстваў Беларусі, а таксама членаў іх сем’яў у выпадках афармлення імі выезду для пастаяннага пражывання за межамі краіны або прыбыцця для пастаяннага пражывання ў Беларусь; прадаўжэнне выплаты пенсій пенсіянерам з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу дзяржаў — удзельніц пагадненняў, а таксама членаў іх сем’яў, пенсіі якім у Беларусі назначаны да выхаду краіны з пагадненняў; прадастаўленне права на назначэнне пенсій прыбыўшым у рэспубліку для пастаяннага пражывання з дзяржаў — удзельніц пагаднення ваенным пенсіянерам, раней звольненым з ваеннай службы ў былым СССР або Рэспубліцы Беларусь, а таксама членам іх сем’яў пры ўмове спынення ім выплаты аналагічных відаў пенсій па ранейшым месцы жыхарства; прадаўжэнне выплаты пенсій ваенным пенсіянерам, раней звольненым з ваеннай службы ў былым СССР або Рэспубліцы Беларусь, а таксама членам іх сем’яў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, пры іх выездзе для пастаяннага пражывання за межы рэспублікі ў дзяржавы — удзельніцы пагадненняў».
Члены экспертнага савета ў цэлым падтрымалі праект закона.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.