Вы тут

Новы кіраўнік Палітбюро ХАМАС зацікаўлены ў пагадненні з Ізраілем да атакі Ірана


Новы кіраўнік Палітбюро радыкальнага палестынскага руху ХАМАС Ях’я Сінвар выказаў зацікаўленасць у дасягненні ўгоды з Ізраілем аб спыненні агню і вызваленні закладнікаў да эскалацыі сітуацыі з Іранам. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на 12-ы тэлеканал Ізраільскага тэлебачання, які ў сваю чаргу спасылаецца на крыніцы ў ХАМАС.


Паводле звестак суразмоўцаў канала, Сінвар накіраваў пасланне прадстаўнікам кіраўніцтва руху, якія знаходзяцца за межамі сектара Газа. Ён заклікаў іх дасягнуць дамоўленасці з Ізраілем аб спыненні агню да магчымай атакі з боку Ірана.

Крыніцы тэлеканала адзначылі, што ў новага лідара руху няма добрых стасункаў з Тэгеранам. Ён таксама сутыкаецца з сур’ёзным ціскам з боку ваеннага кіраўніцтва ХАМАС. Па іх звестках, Сінвар у сваім пасланні заклікаў членаў кіраўніцтва, якія знаходзяцца ў Катары, не ўмешвацца ў перамоўны працэс з Ізраілем: удзельнічаць у ім могуць толькі яго намеснік Халіль аль-хая і член Палітбюро Газі Хамад, якія пакінулі Сектар Газа і выехалі ў Бейрут незадоўга да канфлікту.

Напярэдадні газета The Wall Sttreet Journal, спасылаючыся на неназваных удзельнікаў перамоваў з арабскага боку, паведаміла, што абранне Сінвара лідарам ХАМАС можа ўскладніць мірныя перамовы з Ізраілем. Паводле версіі выдання, ён будзе прытрымлівацца «жорсткай лініі» і «максімалісцкай пазіцыі», каб прымусіць габрэйскую дзяржаву пайсці на кампраміс. Правыя палітыкі Ізраіля, як піша выданне, настойваюць на поўным знішчэнні вайсковага патэнцыялу ХАМАС і забойстве Сінвара.

Раней канцылярыя прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху паведаміла аб тым, што Ізраіль па закліку ЗША, Катара і Егіпта накіруе дэлегацыю на перамовы па Газе 15 жніўня.

Прэв’ю: AP Photo

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.