У Чэнду пачалі адваротны адлік году да адкрыцця ХІІ Сусветных гульняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У рамках цырымоніі прадставілі талісманы гульняў і іх дэвіз: «Бязмежны спорт, незлічоныя цуды». Талісманы ХІІ Сусветных гульняў у Чэнду — панда Шубаа і залацістая кірпатая малпа Цзіньцзай. Каманда дызайнераў выкарыстоўвала выявы гэтых двух рэдкіх жывёл у якасці культурнага носьбіта, каб паказаць вобраз Чэнду як экалагічна чыстага, цёплага і прыязнага горада. У той жа час гэтыя талісманы заклікаюць усіх клапаціцца аб жывёлах і надаваць увагу абароне біялагічнай разнастайнасці, што адпавядае канцэпцыі аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця Сусветных гульняў.
Як вядома, ХІІ Сусветныя гульні пройдуць у Чэнду з 7 па 17 жніўня 2025 года.
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.