Вы тут

Збіраешся выступаць? Рыхтуйся!..


У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга доктара педагагічных навук, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Радзькова «Вкрапления в официальные, научные и корпоративные доклады, а также содержания бесед и разговоров». 


Аляксандр Міхайлавіч вядомы чытачу па кнігах «Мой фізмат», «Рэктары», «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Пра матэматыку і матэматыкаў», якія пабачылі свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» і Выдавецкі дом «Зязда». «Пра матэматыку і матэматыкаў» — зборнік навукова-публіцыстычных нарысаў, які вытрымаў два выданні. 

З выдавецкай анатацыі да кнігі «Вкрапления в официальные, научные и корпоративные доклады, а также содержания бесед и разговоров»: «Да любога выступлення перад людзьмі трэба рыхтавацца. Ці то гэта афіцыйная справаздача на паседжанні ўрада, ці даклад на навуковай канферэнцыі, ці чарговая лекцыя перад студэнцкай аўдыторыяй, ці размова перад калегамі па працы, ці віншаванне сябра з днём нараджэння, ці слова на дарогу маладожанам, ці тост на сяброўскім застоллі. Аўтар кнігі сабраў пад адной вокладкай «украпіны» — гісторыі, прытчы і анекдоты, якія дапамогуць утрымаць аўдыторыі, зробяць выступленне захапляльным і запамінальным». 

Чытанне «Украпін...» — не на адзін дзень. Такую кнігу варта мець заўсёды, што называецца, пад рукою, на рабочым стале. Уважлівы чытач за словамі публіцыста, дасведчанага ў многіх аспектах кіравання вучонага і чалавека сацыяльна актыўнага, знойдзе даволі шмат цікавых высноў. Абапіраючыся на вопыт папярэднікаў, славутых і добра вядомых асоб, часам на вопыт людзей, якія сустракаліся Аляксандру Міхайлавічу па жыцці, крочылі з ім нага ў нагу, якія і зараз побач з ім, публіцыст робіць шмат цікавых высноў. Цікавай падаецца і сама гісторыя нараджэння кнігі, пра што аўтар расказвае напрыканцы: «... Вырашыў паказаць пачатковыя старонкі кнігі сваім блізкім,а яны адразу заявілі: 

 Выдаваць вялікім накладам ні ў якім разе нельга. Гэтым будзем карыстацца толькі мы! 

Шмат што з прыведзеных у гэтай кнізе гісторый, афарызмаў, анекдотаў узятыя мною ў свой час з розных кніг, часопісаў, газет. Але нектаорыя — з фальклора, ёсць і мае асабістыя. Гэта як у анекдоце. Суддзя пытаецца ў падсуднай: 

 Колькі ў вас дзяцей?

 Пяць. Адно ад першага мужа, два ад другога і двое асабіста маіх!

На мой погляд, важна тое, што ўсе гэтыя гісторыі я выкарыстоўваў у выступленнях, многія не аднойчы. У іх адлюстроўваюцца мае погляды на сямейныя і грамадскія каштоўнасці, на культуру, што нас акружае, увогуле на жыццё. Украпіны ў мае выступленнні заўсёды давалі эфект у выглядзе цікаўнасці слухачоў да ўсяго, пра што я гаварыў. Можа быць, яны і вам у жыцці спатрэбяцца. Карыстайцеся. Я іх, нарэшце, сабраў пад адной вокладкай». 

Кнігу Аляксандра Радзькова «Вкрапления в официальные, научные и корпоративные доклады, а также содержания бесед и разговоров» можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй краіне, а таксама ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым парадуе «Наш дом»?

Чым парадуе «Наш дом»?

Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.