Вы тут

Завершана сумесная работа над праектам Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы


У Мінску адбылася рабочая сустрэча дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Вальфовічам, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

У ходзе мерапрыемства разгледжаны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці адзначана, што ў мэтах выканання даручэння прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна завершана сумесная работа над праектам Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы падкрэсліў, што праект падагульняючага дакумента ва ўстаноўленым парадку ў бліжэйшы час будзе ўнесены ў Савет Міністраў і Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы.

Адзначана значнасць і своечасовасць прынятых рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якія вызначылі як прыярытэтныя праграмы Саюзнай дзяржавы, накіраваныя на ўдасканаленне інфраструктуры і аб’ектаў тылу ў інтарэсах рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што ва ўмовах ускладнення знешнепалітычнай абстаноўкі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне важную ролю адыгрывае дзейнасць Пагранічнага камітэта Саюзнай дзяржавы. Асаблівую ўвагу звярнуў на своечасовасць зацвярджэння праграмы ўдасканалення мер па гарантаванні пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Вальфовіч і Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі напрамкі пашырэння супрацоўніцтва сілавых ведамстваў дзвюх краін па рабоце з моладдзю. Падтрымана прапанова аб павелічэнні колькасці мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення з апорай на гераічныя этапы агульнай гісторыі, павага да подзвігу савецкага народа, які перамог нацызм. Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць абароны гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, недапушчэнні распаўсюджвання недакладнай і ілжывай інфармацыі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Прапанова зніжаецца, а цэны растуць

Цяпер на продаж прапаноўваецца менш як 7,5 тысячы кватэр, а раней звыш 10 тысяч

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам не варта сядзець у выхадныя дома.