Пра гэта паведаміў журналістам падчас паездкі ў Быхаўскі раён прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка. Сёння ён наведаў Магілёўскую вобласць з мэтай азнаёміцца з ходам работ па пераадольванні наступстваў урагану. Ён таксама адказаў на пытанні, якія хвалявалі журналістаў. У прыватнасці, ці пагражае Беларусі перагрэў эканомікі, аб якой перасцерагаюць Расію некаторыя крытыкі.
— Мы праводзім самастойную палітыку, у Беларусі некалькі іншы артыкул бюджэтных расходаў, — паведаміў Раман Галоўчанка. — Перагрэў, гэта калі рост унутранага валавога прадукту перавышае патэнцыяльны. Другі сімптом — калі ідзе рост зарплаты і грошы накіроўваюцца на спажыванне. Гэта выклікае дысбаланс. Але ўсе рашэнні, якія намі прымаюцца ў эканамічнай палітыцы, ўлічваюць рызыку наступлення негатыўных наступстваў. У нас ідзе рост зарплаты, аб’емаў вытворчасці, крэдытавання, але ўсё знаходзіцца ў абсалютна дапушчальных параметрах. Адпаведнымі эканамічнымі службамі вядзецца пастаянны маніторынг. Ёсць матрыца, якая выкарыстоўвае ўсе міжнародныя адобраныя падыходы па маніторынгу за перагрэвам эканомікі. У ёй знаходзіцца 80 індыкатараў, па якіх адпаведныя службы вядуць назіранні. Завяраю, што ўсе гэтыя параметры знаходзяцца ў зялёнай зоне. Таму ніякай рызыкі мы не бачым. Калі нехта крычыць, што ў нас лішак грошай, нехта іх друкуе, гэта сведчыць пра нізкае разуменне эканамічных працэсаў. Наадварот, каэфіцыент манетызацыі нашай эканомікі дастаткова невысокі. Там магло б быць яшчэ больш грошай, але пакуль мы дадатковай крэдытнай падтрымцы для банкаўскай сістэмы не бачым. Рэсурсаў дастаткова, галоўнае правільна накіраваць іх на тыя кірункі, якія дадуць найбольшую аддачу.
Журналісты папрасілі таксама даць адзнаку вынікаў работы эканомікі па першаму паўгоддзю.
— Гэта пытанне будзе разгледжана на паседжанні ўрада на наступным тыдні, — паведаміў Раман Галоўчанка. — Пакуль бачны дастаткова ўстойлівы эканамічны рост, выкананне практычна ўсіх паказчыкаў. Магчыма ледзь-ледзь не дабяром па экспарту, але зноў-такі знаходзячыся ў станоўчай зоне. Індэкс фізічнага аб’ёму экспарту павялічыўся практычна на 8%, але пакуль яго не дагнала цанавая кан’юктура. Але з пачатку года мы бачым паступальнае аднаўленне экспартных цэн. Гэта сведчыць пра тое, што па інтэгральнаму фінансаваму паказчыку экспарту мы да канца года выйдзем на валавы план. Інфляцыя знаходзіцца пад кантролем. З пачатку года 3,4%, ніжэй той траекторыі, якая вызначана — 5,8%. Гэта яшчэ раз сведчыць, што ні пра які перагрэў эканоміцы ў Беларусі размовы няма.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота аўтара
Быхаўскі раён
Наводзіць парадак — з розумам.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.